БАГДАД: Ірацкія палітычныя лідэры працягваюць кансультацыі ў справе новай Канстытуцыі. Прэм’ер Ібрагім Аль-Джафары мае намер сустрэцца з сямю галоўнымі палітычнымі лідэрамі краіны, каб абмеркаваць зь імі асноўныя рознагалосьсі датычныя Канстытуцыі. З прычыны пустыннай буры ў Багдад не здолелі прыбыць некаторыя дэлегаты, у тым ліку курдзкі лідэр Масуд Барзані. Тым часам гвалт у Іраку працягваецца. У выніку сёньняшняга самагубчага тэракту ў цэнтры Багдаду, недалёка ад амэрыканскага канвою, як мінімум тры чалавекі загінулі, а 11 – параненыя. Міністэрства ўнутраных справаў Іраку паведаміла, што ў розных атаках у Багдадзе загінулі агулам 10 паліцыянтаў.