Баранавіцкая міліцыя вінаваціць Статкевіча ў арганізацыі мітынгу

Любоў Лунёва, Баранавічы Ад 29 ліпеня Мікола Статкевіч адбывае пакараньне на так званай “хіміі” за арганізацыю дэманстрацыяў 18 і 19 кастрычніка 2004 году ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму.
У дзень прыезду ў Баранавічы ля брамы спэцкамэндатуры Статкевіча праводзілі паплечнікі і прадстаўнікі мясцовых філіяў дэмакратычных партыяў. Менавіта гэтыя праводзіны адміністрацыя спэцкамэндатуры палічыла несанкцыянаваным мітынгам, абвінаваціўшы палітыка ў яго арганізацыі.

У тым разе, калі Міколу Статкевіча пакараюць паводле адміністрацыйнага артыкулу, ён страціць некаторыя правы, прадугледжаныя інструкцыяй унутранага распарадку спэцкамэндатуры.