Надзя Старавойтава, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Старац – асоба, якая заўжды асэнсоўвалася ў народнай сьвядомасьці як намесьнік сакральных сілаў на зямлі, як чалавек дасьведчаны й мудры, – толькі яму Бог давяраў спрадвечныя ісьціны. Часьцяком гэта былі вандроўныя сьпевакі-музыкі, прыгадайма хоць бы Купалавага Гусьляра:
Гусьлі строіць свае, струны звонка зьвіняць. Жменяй водзіць па іх абамлелай, І ўсё нешта пяе, што жывым не паняць, І на месяц глядзіць, як сам, белы.
Аднак тайніцы жыцьця раскрываліся старцу толькі праз жабрацтва, абяздоленасьць, вечнае бадзяньне й адзіноту, што не магло не выклікаць жалю ды спагады. Адмовіць старцу – усё адно што адмовіць Богу, які, паводле легендаў, і хадзіў па зямлі ў вобразе жабрака, каб выпрабаваць маральныя якасьці чалавека.
Такім чынам, каб быць прарокам, трэба было ахвяраваць зямнымі дабротамі. Мо адсюль і пайшла прыказка, што пачула я ня так даўно ад свае сяброўкі-паляшучкі, асобы надзвычай гарманічнае.
Наш агульны знаёмы апавядаў нам пра свае ну чыста незьдзяйсьняльныя жадункі, на што мая Юльця зьдзівавана адказала: “Ну ты захацеў – старцам жыць і зь перцам есьці!” Вельмі красамоўны й сакавіты выраз. Мяркую, што хлопец пасьля такое шыкоўнае заўвагі ўсё ж паспрабуе неяк сувымяраць свае мары з рэальнымі магчымасьцямі. Так можна далікатна паставіць чалавека на месца. У такіх сытуацыях мы прывыклі чуць досыць нэўтральнае расейскае: “Ишь, чего захотел”. Беларуская ж фраза, акрамя свае сэмантычнае нагрузкі, мэтафарычна фіксуе дуалізм духу й матэрыі. Тут Вашэцям цэлая філязофская школа: старцам жыць і зь перцам есьці атрымаецца толькі тады, калі неба на зямлю ляжа.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)