ПЭКІН. Шасьцібаковыя перамовы ў Пэкіне ў праблеме паўночнакарэйскай ядзернай праграмы перапыненыя на тры тыдні. Кітайскія прадстаўнікі паведамілі, што перамовы адновяцца пасьля 29 жніўня. Бакі не змаглі пераканаць КНДР адмовіцца ад ядзернай праграмы наўзамен за энэргетычную дапамогу і гарантыі бясьпекі.