Надзя Старавойтава, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Як правіла, адносіны да цяжарнае жанчыны ў сьвеце – самыя трапяткія. Цяжкая жанчына шануецца як увасабленьне плоднасьці, ёй прыпісваецца магічная сіла, ахоўчыя ды жыватворныя ўласьцівасьці. Новая душа, якая знаходзіць ва ўлоньні маці свой часовы прытулак, раптам робіць усіх наўкола на пэўны момант чысьцейшымі, у нечым лепшымі.
Яна – жанчына – выношвае, як сьвятая. Асьцерагаецца рэзкіх рухаў, бо ж раптам дзіцяці не спадабаецца. І ці ня зь першага дня бясконца размаўляе зь ім, размаўляе супакойліва ды кунежна. Пяшчотна атульвае рукой жываток і прыслухоўваецца, як маленькі камячок штурхае незнарок сваёй дробненькай ножкаю, ямчэй уладкоўваючыся ў залатніку. Цікава, як яму цяпер, ці ўтульна?
Ён – мужчына – на дыбачках ходзіць вакол свае каханае, ува ўсім дагаджае, зь любасьцю ды ўтрапеньнем цалуе ёй жывот і ашчадна носіць на руках па сонных прысадах, па стуманелым гарадзкім жыцьці... І гэта ёсьць шчасьцем ды гармоніяй.
А тады – яна народзіць. І хай яшчэ які час будзе балець скура на галаве – так цягнула сябе за валасы – затое цяпер яна Маці. І гэта яе неадменны статус у сусьвеце, перад Богам, перад мірыядамі продкаў.
Першай у пакой да парадзіхі зойдзе мамця-бабуля, якая замест віншаваньняў па-народнаму мудра ды сьціпла, але ўрачыста заўважыць: “Ну што, мая дочачка, і ты ўжо жалезную бобіну перакусіла?” Гэта значыць, адпакутавала, прайшла тую сакральную мяжу, так важную ў жыцьці кожнае жанчыны.
Наагул жа, калі чалавеку трэба, кажучы па-расейску, запастись терпением, мы жадаем яму жалезнага бобу наесьціся. Чаму менавіта жалезнага – тое досыць празрыста. Калі ж чалавек пераадольвае свае жыцьцёвыя выпрабаваньні – гаворым: жалезную бобіну перакусіў.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)