Алесь Дашчынскі, Менск Радыёстанцыя “Нямецкая хваля” выйграла тэндэр Эўракамісіі на стварэньне радыёпраграмы для вяшчаньня на Беларусь. Як ставяцца вядомыя ў Беларусі людзі да стварэньня на “Нямецкай хвалі” 30-хвіліннай праграмы для Беларусі на расейскай мове?
Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка нэгатыўна ацэньвае ідэю стварэньня праграмы для Беларусі на “Нямецкай хвалі” зь дзьвюх прычынаў. Паводле Вячоркі, нішто не заменіць радыё, створанае беларусамі і для саміх беларусаў. Менавіта пра гэта павінна было ісьціся ў выпадку стварэньня сеткі незалежных радыёстанцый вакол мяжы.
(Вячорка: ) "Па-другое, усім ужо вядомы той дастаткова непрыемны прысмак, які зьявіўся ў дыскусіі вакол мовы, на якой мела вяшчаць уласна “Нямецкая хваля” для Беларусі, гэта мела быць толькі расейская мова. Такое рашэньне само па сабе сьведчыла пра поўнае неразуменьне тых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, зьвязаных з адраджэньнем беларускай дэмакратычнай нацыі, неразуменьне той геапалітычнай сытуацыі, у якой знаходзіцца Беларусь альбо заняцьця зусім пэўнай палітычнай пазыцыі.
А калі ўсё гэта бласлаўляецца яшчэ эўрапейскімі інстытуцыямі, то гэта, на жаль, сьведчыць, што ўяўленьне пра Беларусь, пра яе геапалітычную пэрспэктыву застаецца ў некаторых бюракратычных галовах эўрапейскіх сталіцаў вельмі цьмяным.”
Гэтай пазыцыі трымаецца таксама старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Ідэю вяшчаньня на беларускай мове падтрымаў і польскі праваабаронца, былы міністар замежных справаў і эўрапейскі дэпутат Браніслаў Герэмек.
(Трусаў: ) “Нядаўна разам зь ліцэістамі мы сустракаліся з Герэмекам у Польшчы і ён сказаў, калі немцы паважаюць беларусаў, то перадача павінна быць па-беларуску. Іншая справа, што нядаўна Пуцін выказаўся, што беларусы – не нацыя. І, відаць, яго лепшы сябар канцлер Нямеччыны таксама так лічыць. Мы пачалі збор подпісаў грамадзянаў у нямецкую амбасаду і будзем працягваць да таго часу, пакуль “Нямецкая хваля” не загучыць па беларуску, таму што нам ня трэба дэмакратыя на мове суседняй краіны. Гэта проста зьдзек зь беларускага народу”.
Старшыня камісіі ў міжнародных справах Савета рэспублікі Мікалай Чаргінец пагаджаецца з расейскамоўным варыянтам праграмы, але яго турбуе, якім будзе зьмест гэтай праграмы.
(Чаргінец: ) “Калі нямецкая кампанія будзе вяшчаць праўду, не ствараючы атмасфэры інфармацыйнага тэрарызму ў адрас Беларусі і яе законна абраных уладаў, то калі ласка. Калі ж гэта робіцца з мэтай дамагацца нейкіх палітычных пераменаў, зьмены існуючага законнага ладу, то гэта набывае іншую ацэнку: гэта адразу ж нагадае беларускаму народу пра агрэсію нацысцкай Нямеччыны адносна нашай краіны”.
Былы старшыня Савета рэспублікі Аляксандар Вайтовіч вітае пашырэньне праўдзівага радыёвяшчаньня для Беларусі.
(Вайтовіч: ) "А з другога боку, у мяне нейкі пэсымізм ёсьць, што вельмі істотным чынам гэта не паўплывае на інфармацыйную сытуацыю ў рэспубліцы".
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што чым больш альтэрнатыўных, незалежных мэдыяў будзе накіравана на Беларусь, тым лепш.
(Лябедзька: ) "Калі гаварыць пра арганізацыю радыёвяшчаньня, то, я думаю, не здымаецца з парадку дня неабходнасьць праекту па FM-станцыях, якія вяшчaюць з тэрыторыі суседніх дзяржаў, ніхто з нас не здымае праекта на сярэдніх хвалях зь Літвы. Мы будзем дабівацца, каб гэтыя праекты былі рэалізаваныя".
Анатоль Лябедзька заявіў, што ён вітаў бы вяшчаньне на Беларусь на беларускай мове.
(Лябедзька: ) “Наагул, у мяне вельмі крытычнае стаўленьне да міжнароднай дапамогі. Яна ідзе неяк сама па сабе. Было б пажадана, каб тут былі ня проста нейкія невялічкія праекты, каб там задаволіць нейкую групу ці таго, хто падае праект. У першую чаргу гэта павінна закрываць нейкую нішу інфармацыйнага вакуўму, які ёсьць у Беларусі”.
Гл. таксама Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў