З Баварыі дэпартавалі 6 іракцаў

МЮНХЕН: Ўлады нямецкай Баварыі паведамілі пра дэпартацыю 6-х грамадзянаў Іраку абвінавачаных у сувязях з курдзкай ісламскай групоўкай. Міністар унутраных справаў Баварыі Гюнтэр Бэкштайн паведаміў, што іракцам былі прад''яўленыя абвінавачаньні ў супрацоўніцтве з радыкальнай групоўкай Анзар аль-Іслам, якая адказная за шэраг тэрактаў ў паўночным Іраку.