Ганна Соусь, Менск Зь якой краінай, на вашую думку, у Беларусі найгоршыя адносіны і чаму? З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людей на менскіх вуліцах.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, зь якой краінай, на вашую думку, у Беларусі найгоршыя адносіны і чаму?”
(Спадарыня: ) “З ЗША, таму што шмат праблемаў, нават складана сказаць, зь якой прычыны. Напэўна, з прычыны палітычнай перадузятасьці з боку ЗША і з боку Беларусі”.
(Спадарыня: ) “Я ведаю, што Кандаліза Райс патрабуе Беларусь на месца паставіць. А так… На маю думку, беларусаў усе любяць”.
(Спадар: ) “У нас няма ні з кім дрэнных стасункаў. Мы не выступаем супраць нікога. А хто супраць нас выступае, гэта іх асабістая пазыцыя. Таксама і ў нас пазыцыя, каб нікому не саступаць сваю незалежнасьць, якая яна ні ёсьць”.
(Спадарыня: ) “З Амэрыкай, бо ім ня надта падабаецца наш кіраўнік. А цяпер абвастрыліся стасункі з Польшчай”.
(Спадар: ) “З Амэрыкай, напэўна. У іх увесь час да нас узьнікаюць нейкія прэтэнзіі”.
(Спадар:) “Мне падаецца, з усімі нармальна. Апошні час толькі зь Літвой, бо яны хочуць пабудаваць могільнік для атамных адкідаў, а больш ні з кім”.
(Спадарыня: ) “Хто нас ня любіць? Прыбалтыка. А чаму яны да нас так ставяцца? Яны ж самі ад нас адмовіліся… Чым ім было дрэнна з намі сябраваць?..”
(Спадарыня: ) Напэўна, з ЗША, бо адзін аднаго не разумеем”.
(Спадар: ) “Найгоршыя адносіны, мне здаецца, з Расеяй”.
(Спадарыня: ) “ЗША, бо па тэлебачаньні мы шмат чуем, што там наконт нашай краіны нядобрыя думкі выказваюцца”.
(Спадар: ) “Мяркую, што з краінамі Балтыі, таму што яны не падтрымліваюць сувязі амаль ні зь якімі краінамі СНД, і таму што яны актыўна прапагандуюць фашысцкія сувязі”.
(Спадар: ) “Сёньня з Польшчай. Таму што ўзьнік канфлікт у сувязі з Саюзам палякаў Беларусі, і Польшча адклікала свайго амбасадара. Не лічу, што гэта слушна. Тут, хутчэй за ўсё, памылка ўладаў Беларусі”.
(Спадар: ) “Я лічу, што кіраўніцтва нашай краіны паставіла сябе так, што заганяе сама сябе ў ізаляцыю. Цяпер часовыя праблемы з Польшчай. Але гэта проста кампанія. Проста псуюцца стасункі шмат з кім”.