Ігар Карней., Залесьсе У апошні дзень ліпеня ў мястэчку Залесьсе, дзе ў ХІХ стагодзьдзі цягам двух дзесяткаў гадоў жыў Міхал Клеафас Агінскі, адбылася прэм’ера спэктаклю “Фантазія ля-мінор”, прысьвечаная жыцьцю выбітнага палітыка, дыплямата і кампазытара.
Спэктакль быў пастаўлены ў гасьцёўні маёнтка Агінскіх, дзе напачатку ХІХ стагодзьдзя ладзіліся канцэрты вядомых замежных гасьцей кампазытара. Адмыслоўцы не выключаюць, што менавіта ў гэтай залі быў напісаны палянэз “Ля-мінор”, які ўрэшце прынёс Агінскаму ўсясьветную вядомасьць. У сучаснай пастаноўцы, прысьвечанай жыцьцю слыннага палітыка, дыплямата, музыкі, занятыя акторы Маладэчанскага абласнога драмтэатру. Выканаўца галоўнай ролі – вядучы майстар сцэны Аляксандар Пашкевіч.
(Пашкевіч: ) “Гэта першая мая роля, у якой давялося пераўвасобіцца ў канкрэтную гістарычную пэрсону – чалавека, які жыў менавіта ў нашых мясьцінах і меў такі ўплыў на тагачасныя падзеі. Але дзеяньне п’есы – дзьве гадзіны да ад’езду з маёнтка. І гэта ўжо чалавек вельмі нэрвовы, як паказвае аўтар – нават нэўрастэнік”.
(Карэспандэнт: ) “Пасьля прагляду склалася ўражаньне, што Агінскі быў не такі ўжо пасьпяховы палітык і дыплямат…”.
(Пашкевіч: ) “Тое, што мы рабілі ў спэктаклі – менавіта так. Усё, што Агінскі рабіў, ня мела таго посьпеху, на які ён разьлічваў. І адной з важкіх прычынаў эміграцыі якраз і зьявіўся той бок жыцьця, які не прынёс задавальненьня: Агінскі паклаў дзеля выышэйшай мэты ўсё жыцьцё, але дзяржавы, за якую ён змагаўся, ня стала. Таму цягам усяго спэктаклю яго “разрываюць” два бакі існасьці: Агінскі як музыка і кампазытар, і Агінскі як палітык і дыплямат”.
Паводле аўтара п’есы Ўладзімера Драздова, 70% матэр’ялу грунтуецца на ліставаньнях і архівах сустрэчаў Міхала Клеафаса Агінскага з моцнымі гэтага сьвету: каралямі, імпэратарамі, палкаводцамі – усімі, хто на мяжы 18-19 стагодзьдзяў рабіў палітычнае надвор’е на эўрапэйскім кантыненце і, у прыватнасьці, меў дачыненьне да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Некаторыя дыялёгі ў спэктаклі актуальныя і зараз. Вось размова расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ і князя Агінскага.
(Кацярына ІІ: ) “Нам наканавана жыць разам, у славянскім адзінстве. А вы ў сваёй Рэчы Паспалітай увесь час крыўляецеся пад французаў, зрабіліся большымі якабінцамі, чым яны. А вашая Канстытуцыя? Няўжо вы не бачыце, да чаго прывялі гульні ў дэмакратыю ў Францыі? Развалілі такую краіну!”.
(Агінскі: ) “Мэта нашай Канстытуцыі – якраз навесьці парадак у краіне. Стварыць сталы ўрад і вызначыць рэальную ролю Сойму!”.
(Кацярына ІІ: ) “А чаму ж тады столькі нязгодных з такім “разумным дакумэнтам”?”.
(Агінскі: ) “Гаворка, перш за ўсё, пра інтарэсы шляхты. Гэтыя людзі, хутчэй, дбаюць пра ўласныя інтарэсы…”.
(Кацярына ІІ: ) “Калі гэтыя інтарэсы ўключаюць у сябе шчыльны саюз з Расеяй, то як нам іх не падтрымліваць, князь?”.
Рэжысэр спэктаклю “Фантазія ля-мінор” Антаніна Міхальцова. Запытваю, наколькі складана было працаваць з такім маштабным матэр’ялам?
(Міхальцова: ) “Было вельмі добра працаваць над гэтым матэр’ялам, таму што матэр’ял насамрэч вельмі цікавы і вельмі таленавітыя ўвасаблялі яго акторы. Таму было цікава і вельмі лёгка”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі часу пайшло на падрыхтоўку спэктаклю?”.
(Міхальцова: ) “Пяць месяцаў”.
Сярод гледачоў “Фантазіі ля-мінор” я заўважыў і вядомага опэрнага сьпевака Віктара Скарабагатава. Вось ягоныя ўражаньні ад прагляду п’есы.
(Скарабагатаў: ) “Я ўяўляю сабе, як было цяжка артыстам тут граць, бо не прыстасаваная пляцоўка абсалютна, але гэта ня мае ніякага значэньня, бо людзі не выпадковыя сабраліся спэцыяльна дзеля таго, каб паглядзець спэктакль. Таму вельмі ўразіла. Спэктакль як вобраз танца – гэта цікава. Дыялёг самога з сабой – таксама знаходка цікавая. І ўвогуле, добрыя знаходкі і драматургічныя, і пастановачныя”.
Паказ спэктаклю “Фантазія ля-мінор” прымеркаваны да 240-годзьдзя ад дня нараджэньня Міхала Клеафаса Агінскага, якое будзе адзначацца сёлета ў верасьні.
На здымку: сцэна са спэктаклю.
Фота аўтара