Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў гарадзенскіх шапіках зьявіўся наступны нумар газэты “Glos znad Niemna”, якую выпускае групоўка Тадэвуша Кручкоўскага. Ён з дапамогай АМОНу заняў кабінэт старшыні Саюзу палякаў.
Тым часам прыхільнікі выгнанай з будынку СПБ старшыні гэтай арганізацыі Анжалікі Борыс замовілі сёньня ў Катэдральным касьцёле набажэнства за памыснае разьвязаньне канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі.
У новым нумары “Glos znad Niemna” паведамляецца, што сябры Галоўнай рады Саюзу палякаў, сабраўшыся ў Шчучыне, пастанавілі паўторна правесьці апошні — 6-ы зьезд сваёй арганізацыі у Ваўкавыску 27 жніўня. Зазначана, што ён ужо атрымаў назву “Зьезду паяднаньня”. Газэта не паведамляе, што з 35 сяброў Галоўнай рады у Шчучыне зьбіраліся ўсяго 13 чалавек.
Газэта ўводзіць у зман чытачоў, сьцьвярджаючы, што 6-ы зьезд Саюзу палякаў нібыта ня выбраў новага кіраўніцтва, а групоўка на чале з ганаровым старшынём СПБ Тадэвушам Гавіным, у якую уваходзіла Анжаліка Борыс, быццам бы, “узурпавала сабе права называцца “новым кіраўніцтвам” Саюзу палякаў. Аднак вядома, што беларускія ўлады два месяцы пасьля гэтага зьезду насамрэч прызнавалі абрананае дэлегатамі новае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс, і толькі потым Міністэрства юстыцыі РБ раптам назвала вынікі зьезду несапраўднымі, стварыўшы тым самым канфліктную сытуацыю.
Апошнімі днямі камяніца Саюзу палякаў нагадвала нейкі важны аб’ект—вялікі банк ці багатую ювэлірную краму, які вартуе вялікая колькасьць міліцыянтаў. Унутр пускалі толькі абраных асобаў, спраўджваючы іх па сьпісе. Я сёньня размаўляў з прэс-сакратаром новага кіраўніцтва СПБ Анджэем Пісальнікам. Ён мяркуе, што будучыня Саюзу палякаў, кіраванага Тадэвушам Кручкоўскім, выглядае пэсымістычна. Польшча адназначна заявіла, што прызнае кіраўніцтва Саюзу на чале з Анжалікай Борыс. А большая частка дзейнасьці арганізацыі ажыцьцяўлялася пры дапамозе і на грошы польскага боку — друк газэты, вучоба студэнтаў і летні адпачынак школьнікаў у Польшчы ды іншае.
Сам Тадэвуш Кручкоўскі, напэўна, таксама ня мае празьмерных ілюзіяў наконт фінансаваньня наступнай дзейнасьці Саюзу палякаў.
(Кручкоўскі: ) “Як толькі мы ўладзім справы, зьвязаныя зь перадачай маёмасьці, бо цяпер бухгальтэрыя праводзіць вопіс, Саюзу палякаў пачне нармальна дзейнічаць. Новае кіраўніцтва зьвернецца як да польскіх уладаў, так і да беларускіх, і маю надзею, што з новай асобай пачнуцца размовы”.
Пры гэтым спадар Кручкоўскі зазначыў, што раней беларускія ўлады не дапамагалі фінансава Саюзу палякаў.