Ірак: 25 ахвяраў выбуху пад Масулам

БАГДАД. 25 чалавек загінулі, а ня менш як 35 былі параненыя пры выбуху ў ваколіцах гораду Масул на поўначы Іраку. Сьмяротнік падарваў выбуховае прыстасаваньне побач з цэнтрам, дзе праводзіўся набор добраахвотнікаў у ірацкую армію. Адказнасьць за тэракт узяло на сябе ірацкае аддзяленьне “Аль-Каіды”.

Раней сёньня амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паінфармавала аб арышце аднаго зь лідэраў мясцовага аддзяленьня “Аль-Каіды”. Амар Абу Бара быў затрыманы ў сераду падчас апэрацыі ў Масуле.