RFE/RL Міністэрства замежных справаў Украіны занепакоенае эскаляцыяй дыпляматычнага канфлікту паміж Польшчай і Беларусьсю.
МЗС Украіны адзначае, што такое разьвіцьцё падзеяў уплывае на стабільнасьць ва ўсім рэгіёне. МЗС Украіны пацьвярджае сваю пазыцыю што да неабходнасьці забясьпечваць дэмакратыю, асноўныя правы і свабоды чалавека, у тым ліку правы грамадзян, якія належаць да нацыянальных мяншыняў.
Украінскія ўлады спадзяюцца на хуткае вырашэньне праблемаў у рэчышчы ўзаемнага паразуменьня і датрыманьня дэмакратычных стандартаў.
Украінскія ўлады спадзяюцца на хуткае вырашэньне праблемаў у рэчышчы ўзаемнага паразуменьня і датрыманьня дэмакратычных стандартаў.