Уладзімер Пуцін пра беларусаў: "мы – адна нацыя"

RFE/RL Як перадае ОРТ і РИА "Новости" сёньня прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сустрэўся з прадстаўнікамі моладзевага руху "Нашы".
Прэзыдэнт Расеі адказаў на пытаньні моладзі гэтай прапрэзыдэнцкай арганізацыі. Сярод іншага прагучала пытаньне маладой грамадзянкі Беларусі пра лёс "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі. Уладзімер Пуцін адказаў так:

(Пуцін: ) "Я думаю, перадусім гэта залежыць ад Беларусі. Так, саюз патрэбны. І геапалітычна, і па вялікім рахунку ўвогуле мы – адна нацыя... Мы ні ў якім разе ня хочам пакрыўдзіць людзей, якія даражаць самабытнай беларускай культурай, мовай і гісторыяй. Але ў шырокім сэнсе мы адна нацыя."

Гл. таксама • Пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін на двухдзённых перамовах у Маскве? • Пуцін выступае супраць фінансаваньня палітычных партыяў з-за мяжы • Пуцін гадуе сабе моладзевы рух, каб абараніцца ад "каляровых" рэвалюцый