40 чалавек забітыя ў Аўганістане

КАБУЛ. У аўганскай правінцыі Урузган ў панядзелак былі забітыя прынамсі 40 ваяўнікоў у часе рэйду вайскоўцаў у горны раён, дзе, як мяркуецца хаваюцца талібы. У той жа дзень і у гэтай самай правінцыі ваяўнікі атакавалі патруль. Загінулі адзін амэрыканскі і адзін аўганскі жаўнер, а таксама 11 нападнікаў.

Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў верасьні, у Аўганістане павялічылася колькасьць узброеных нападаў.