Юлія Шарова, Менск Такі праект цяпер рыхтуецца на кінастудыі “Беларусьфільм”. Гэта амаль аналяг вядомага з савецкіх часоў “Ералаша”. Вельмі верагодна, што рабіць яго будуць на беларускай мове
Як распавяла мне рэдактар і ўдзельнік праекту Кацярына Панамарова, сэрыял “Дранікі” сапраўды задумваецца як нешта падобнае да “Ералашу”, але са сваёй беларускай спэцыфікай, нацыянальным калярытам. Здымаць сюжэты будуць у беларускіх гарадох і вёсках, выконваць ролі там будуць беларускія хлопчыкі й дзяўчынкі. Ужо ёсьць зь дзясяткі два ідэяў для “дранікавых” гумарыстычных сюжэтаў, якія можна ўвасобіць. Мяркуецца, што ў праекце прыме ўдзел даволі вялікая група рэжысэраў і сцэнарыстаў, пераважна маладыя й малавядомыя асобы.
Спадарыня Панамарова кажа, што размова ідзе хутчэй за ўсё пра некамэрцыйны праект зь дзяржаўным фінансаваньнем. Зарабіць на ім грошы “Беларусьфільм” не спадзяецца, “Дранікі” каштоўныя іншым: гэта стане добрым штуршком для айчыннага кінэматографа, дасьць магчымасьць папрацаваць шмат каму з актораў, сцэнарыстаў і рэжысэраў. Дзе запусьцяць тэлеканал, Кацярына Панамарова сказаць пакуль ня можа: праект трэба спачатку ўзгадніць зь Міністэрствам культуры.
Невядома дакладна, на якой мове стануць здымаць “Дранікі”. Спадарыня Панамарова цьвердзіць: кінастудыя з задавальненьнем працавала б зь беларускімі сцэнарамі, але іх нестае.
(Панамарова:) "Аўтары, на жаль, ня вельмі часта падаюць нам матэрыял на беларускай мове. І ўсе гэтыя размовы пра тое, што кінастудыя не прымае сцэнары на беларускай мове й ніхто іх не чытае, гэта няпраўда. Аўтары самі разьлічваюць на тое, што зьняты фільм пойдзе на расейскі рынак – усё гэта дубляж, фінансавыя пытаньні. Мы з задавальненьнем прымаем навэлі, апавяданьні, гатовыя сцэнары. На жаль, аўтары нас гэтым ня цешаць".
Тым ня менш пакуль удзельнікі праекту кажуць, што вельмі верагодна “Дранікі” будуць менавіта беларускімі.
Былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін засьцерагаецца, што тэлеальманах “Дранікі” насамрэч станецца “дрЯнікамі” – расейскамоўным праектам, амаль цалкам скалькаваным зь вядомага расейскага тэлепраекту.
(Бураўкін:) "Я вельмі засьцерагаюся таго, што пачнуць казаць пра тое, што для таго, каб аўдыторыя была шырэйшая, для таго, каб выдатныя таленты, якія прыйдуць у гэтую праграму, былі цікавыя для Расеі – пад любымі, абсалютна сьмешнымі й недарэчнымі прычынамі ўсё будзе рабіцца для таго, каб гэта не было па-беларуску. Але я веру ў тое, што калі гэтым займацца сур’ёзна, на дзяржаўным узроўні, то гэта вельмі патрэбная й вельмі цікавая справа".
Спадар Бураўкін лічыць, што дзіцячы тэлеальманах павінен быць ня толькі на беларускай мове, але й беларускім па сэнсе й зьмесьце. Што да нацыянальнай, так бы мовіць, афарбоўкі айчынных каналаў, то такія праекты наагул ня дужа ў гэтай справе дапамагаюць. Беларуская мова адсоўваецца на пэрыфэрыю, у сфэру найчасьцей культурных праектаў, а інфармацыйнае вяшчаньне, разьлічанае на вялікую аўдыторыю, робіцца расейскамоўным, кажа Генадзь Бураўкін.