ЛЁНДАН. Кіраўнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр заявіў сёньня, што паліцыянты і надалей маюць загад страляць падазраваным тэрарыстам сьмяротнікам прама ў галаву, калі гэта неабходна, нягледзячы на памылковае забойства невінаватага чалавека ў мэтро ў мінулым тыдні.
Мэр Лёндану Кэн Лівінгстон у сувязі з гэтым заявіў:
(Лівінгстон: ) “Калі вы маеце дачыненьне з чалавекам, які падобны да тэрарыста-сьмяротніка і калі ён пасьля стрэлу застаецца прытомны, дык ён можа пасьпець здэтанаваць выбуховае прыстасаваньне. У такіх абставінах паліцыя хутчэй за ўсё павінна будзе страляць так, каб забіць адразу”
Паліцыя выказала шкадаваньне з нагоды сьмерці 27-мі гадовага бразыльца, які быў забіты калі кінуўся на ўцёкі ад паліцыянтаў. Кіраўнік лёнданскай паліцыі Іэн Блэр заявіў.
(Блэр: ) “Паводле маёй інфармацыі, гэты інцыдэнт наўпрост зьвязаны з антытэрарыстычнай апэрацыяй. Канешне, любая сьмерць – глыбока трагічная. Але, наколькі, я ведаю, гэты чалавек адмовіўся падпарадкоўвацца загадам паліцыі”.