Захопнікі алжырскіх дыпляматаў дагэтуль ня высунулі патрабаваньняў

БАГДАД. У Іраку экстрэмісты, якія захапілі ў закладнікі двух алжырскіх дыпляматаў, дагэтуль ня высунулі ніякіх патрабаваньняў. Кіраўніка дыпляматычнай місіі Алжыру ў Іраку і ягонага калегу выкралі ўчора ўзброеныя людзі на вуліцы ў Багдадзе. Раней у гэты месяцы быў захоплены і забіты пасол Эгіпту ў Іраку.