У Пакістане маніфэстацыіі супраць арыштаў меркаваных ісламскіх экстрэмістаў

ІСЛАМАБАД. У Пакістане прайшлі маніфэстацыіі супраць масавых арыштаў меркаваных ісламскіх экстрэмістаў. Дэманстрацыі, якія арганізавалі мусульманскія групы, адбыліся ў Ісламабадзе і іншых гарадах краіны. Апошнім часам пакістанскія ўлады арыштавалі каля 300 чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з ваяўнікамі экстрэмісцкіх груповак.