Польшча выдаліць чарговага беларускага дыплямата

Аляксей Дзікавіцкі, Прага Польшча вырашыла ў бліжэйшыя дні выдаліць чарговага беларускага дыплямата. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў гэтай краіны Адам Ротфэльд. Кіраўнік МЗС не ўдакладніў, калі дакладна беларускі дыплямат будзе выдалены, але паінфармаваў, што “адпаведная працэдура ўжо распачатая”.
Ротфэльд падкрэсьліў, што гэта напэўна ня будзе консул, бо такі крок ускладніў бы абслугоўваньне беларускіх грамадзянаў. Адначасова міністар паінфармаваў, што польскі бок разглядае магчымасьці зьніжэньня коштаў польскіх візаў для грамадзянаў Беларусі, бо польскія ўлады ня хочуць, каб іхныя захады пашкодзілі звычайным беларусам.

“У польска-беларускіх дачыненьнях няма праблемаў, праблемы ёсьць у Беларусі. Там кіруе чалавек, які ўсталяваў аўтарытарную сыстэму, якую называюць апошняй дыктатурай у Эўропе”, –заявіў Ротфэльд.

Гл. таксама • Старшыня камісіі замежных справаў Сэйму: "Беларускі бок ідзе на абвастрэньне" • Беларускія ўлады зачыняюць прадстаўніцтва эўрапейскага фонду "Дыялёг"