Іна Студзінская, Менск. Беларусь - адна з нямногіх дзяржаваў сьвету, дзе дагэтуль заканадаўча не рэгулюецца харчовая біябясьпека . А тым часам ў краіне поўнай хадой ідуць работы па стварэньні, да прыкладу, генэтычна мадыфікаванай бульбы, устойлівай да калярадзкага жука, трансгенных жывёлаў - знакамітай казы з палепшанай якасьцю малака, дыягнастычных мэдычных прэпаратаў. Як стасуецца адсутнасьць заканадаўчай базы з актыўнай працай беларускіх навукоўцаў у геннай інжынэрыі?
Навукоўцы скардзяцца, што Беларусь у геннай інжынэрыі адстае ад ўсяго цывілізаванага сьвету, нягледзячы на наяўнасьць і навуковай базы, і высокакваліфікаваных кадраў. Што да адсутнасьці заканадаўчай базы, то праект закону ходзіць па ўрадавых кабінэтах шмат гадоў, але разгляд яго зноў перанесены. Але дзейнічае пастанова Савета Міністраў N404 ад 30 красавіка гэтага году "Аб некаторых пытаньнях інфармаваньня спажыўца аб харчовых прадуктах".
Загадчык аддзелу Рэспубліканскага цэнтру гігіены дацэнт Васіль Цыганкоў пра гэтую пастанову выказаўся так:
(Цыганкоў: ) "У нас самая жорсткая пастанова ў сьвеце - маецца на ўвазе беспарогавасьць: калі ёсьць хоць адна малекула ДНК, значыць, прадукт утрымлівае ГМА. Ва ўсім сьвеце - пасьля 0,5% неабходная маркіроўка. Але калі пастанова прынята - мы павінны яе прытрымлівацца. Такім чынам, калі ў прадукце будзе знойдзены ГМ аб''ект - прадукт павінен маркіравацца".
Згодна з пастановай Саўміну, да 15 верасьня павінны быць акрэдытаваныя лябараторыі, дзе можна дасьледаваць прадукты на ўтрыманьне ў іх ГМА. І зараз ёсьць пералік харчовай сыравіны і прадуктаў, якія падлягаюць абавязковым лябараторным іспытам, і пад нумарам 1 ідзе соя і 17 прадуктаў з соі: бабы, праросткі, соус, соевае малако. Рэкамэндуецца дасьледваць кукурузу ва ўсіх яе відах. Трапіла ў гэты сьпіс бульба і вырабы зь яе: чыпсы, сухое пюрэ, крэкеры. Ёсьць там таматы, сокі, кэтчупы, кабачкі, дыні, папая, дзіцячае харчаваньне. Але аналізы ў Беларусі ня робяцца, маркіроўкі пакуль няма – няма абсталяваньня, вельмі дарагія рэактывы. Такім чынам, застаецца спадзявацца, што прадукты і сыравіна правяраліся, як сьцвярджае загадчык аддзелу гігіены харчаваньня Рэспубліканскага цэнтру гігіены дацэнт Васіль Цыганкоў.
(Цыганкоў: ) "Усе прадукты, якія створаны з прымяненьнем ГМА, цягам 20 гадоў прайшлі праверку. Ніводзін прадукт не праходзіў такой дакладнай праверкі. Таму ў гэтым пляне можна не баяцца. Але пільнымі быць трэба. Калі толькі будзе знойдзены хоць невялікі адмоўны эфэкт, гэты прадукт будзе адразу забаронены. Прыклад - Е-216, Е-217, харчовыя дадаткі. Яны забароненыя. Тое самае будзе і з ГМА. Як гаворыцца, хто ведае, той ужо абаронены, трэба проста ведаць ступень рызыкі. А ў астатнім - выбар чалавека. Ён падышоў, пачытаў на пакунку - прадукт з ГМА. Браць ня буду. Паклаў і пайшоў. А ў сэнсе кантролю - не хвалюйцеся, ён больш жорсткі, чым дзе-небудзь яшчэ".
Такім чынам, адмыслоўцы раяць чалавеку самому выбіраць, ужываць трансгенную ежу ці не. Але інфармацыя павінна быць дакладная.
У плянах Акадэміі навук ёсьць такі пункт: стварэньне трансгеннай бульбы, устойлівай да калярадзкага жука. На гэту тэму было ўжо шмат спрэчак - наагул, ці патрэбна гэта, ва ўсім сьвеце з жуком змагаюцца іншымі мэтадамі. Але рашэньне прынята, і Інстытут генэтыкі і цыталёгіі разам з Інстытутам бульбаводзтва пачынаюць працу. Гаворыць намесьнік кіраўніка Нацыянальнага цэнтру біябясьпекі Рэспублікі Беларусь, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі Барыс Аношанка.
(Аношанка: ) "Мы ня будзем распрацоўваць свой "ген устойлівасьці", мяркуецца ўзяць ужо створаны ген, магчыма, фірмы "Мансанта" і проста "ўбудоўваць" у нашы гатункі. Але гэта пакуль у плянах. Калі мы сёлета і пачнем гэту працу, то на рынках такая бульба зьявіцца гадоў праз 7-8".
Як і ўсё новае, генная інжынэрыя мае шмат прыхільнікаў і шмат праціўнікаў. Генэтыкі лічаць, што за генэтычна мадыфікаванымі прадуктамі будучыня. Эколягі і “Грынпіс” называюць іх «ежай Франкенштэйна». Але бясспрэчна, што трэба паважаць права грамадзянаў на інфармацыю. А пакуль поўнай інфармацыі на прадуктах няма. І таму размовы пра дарагоўлю маркіроўкі, мільённыя затраты на абсталяваньне і рэактывы для аналізаў прадуктаў, нажаль, не супакоўваюць.