Юры Дракахруст, Прага Пасьля тэрарыстычнага нападу на Амэрыку 11 верасьня 2001 году шмат хто стаў схільны разглядаць ўзаемаадносіны паміж заходнім і ісламскім сьветам, як “сутыкненьне цывілізацыяў”. Нядаўнія выбухі ў Лёндане былі зробленыя мусульманамі, якія нарадзіліся і выхоўваліся ў брытанскім грамадзтве. Выглядае, што імі рухала непрыняцьце заходняга грамадзтва. Ці шмат мусульманаў, што жывуць у заходніх краінах, падзяляюць гэтыя пачуцьці?
Мусульманскі культурны цэнтар у прадмесьцях Вашынгтону дае магчымасьць яго сябрам, сталым наведвальнікам падтрымліваць сувязь са сваімі духоўнымі каранямі. Але гэта ня сховішча ад чужога і варожага грамадзтва – тлумачаць сябры грамады. Зафэр Мірза, які ў 1970-я гады эміграваў з Пакістану, кажа, што ў першыя гады сапраўды адчуваў сябе ў Амэрыцы чужым. Сілы змагацца з жыцьцёвымі праблемамі ён знаходзіў у ісламе.
(Мірза: ) "Тэхналёгія, асабліва за апошнія 30 гадоў, надзвычай моцна ўзьдзейнічае на ўсе бакі нашага жыцьця. І некаторыя сучасныя спакусы – гэта наступствы гэтай тэхналёгіі, і мы павінны зразумець, жывучы ў гэтым грамадзтве, што мы ня можам загнаць назад у бутэльку джына пераменаў, джына тэхналёгіі. Аднак рэлігія патрэбная, бо менавіта яна вучыць нас адрозьніваць добрае ад кепскага І гэтаму вы павінны вучыць вашых дзяцей".
Адзін з кіраўнікоў мусульманскага культурнага цэнтру Мухамад Баба, выхадзец з Ганы, кажа, што вера, іслам даюць магчымасьць людзям супрацьстаяць спакусам заходняга грамадзтва.
З другога боку паводле Мухамада Бабы заходняе грамадзтва надзвычай дынамічнае, і каб адаптавацца да яго эмігранту, трэба шмат працаваць, на абавязковыя для мусульманіна пяціразовыя на дзень малітвы, на выхаваньне дзяцей проста няма часу.
Карэнная амэрыканка Айша Карымула, якая прыняла іслам, кажа пра дылему, якая стаіць перад бацькамі-мусульманамі ў амэрыканскім грамадзтве: строгае выхаваньне ў традыцыях сваёй веры ўскладняе жыцьцё іх дзецям, робіць іх чужымі ў іншакультурным асяродзьдзі, асыміляцыя пазбаўляе дзяцей духоўнага стрыжня, робіць іх чужымі для бацькоў.
(Карымула: ) "Для бацькоў-імігрантаў, якія выхоўваюць дзяцей у сваёй культуры, ёсьць вялікія перасьцярогі, бо яны ня ведаюць, што здарыцца зь іх дзецьмі. Яны бачаць, што адбываюцца перамены, і ня ведаюць, што з гэтым рабіць".
Пасьля 11 верасьня 2001 году ў Амэрыцы нямала людзей пачалі ставіцца да мусульманаў зь перасьцярогаю, падазраючы, што тэрарысты, якія скіроўвалі самалёты на вежы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, у пэўнай ступені прадстаўлялі іслам.
Паводле Зафэра Мірзы часткова ў гэтым вінаватыя і самі мусульмане, яны павінны былі тлумачыць заходнім людзям свае погляды і пачуцьці.
(Мірза: ) "Як мусульмане гэтай краіны, мы сапраўды мала працавалі, каб патлумачыць, хто мы ёсьць. Калі вы не вызначаеце сябе, гэта будзе рабіць нехта іншы адпаведна свайму разуменьню, адпаведна сваёй інфармаванасьці, дакладней, дэзынфармаванасьці. І гэта ня іх хіба, бо мусульмане не выконваюць сваёй задачы".