Ганна Сурмач, Прага Антон Шукелойць (Нью-Йорк), Зянон Пазьняк (ЗША), Віталь Зайка (Нью-Ёрк), Міхась Міцкевіч (Нью-Ёрк), Сяржук Сокалаў-Воюш (Нью- Ёрк)
Сёлета 19 ліпеня споўнілася 90 гадоў вядомаму дзеячу беларускай эміграцыі ў Амэрыцы, шматгадоваму старшыні Беларуска – Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Антону Шукелойцю. Юбілею найстарэйшага беларуса ў нью-ёркскім Мангэтане прысьвечаны чарговы выпуск перадачы “Беларусы за мяжою”.
“Дзядзька Антось” - так паважліва называюць сп. Антона Шукелойца нью-ёркскія беларусы. У гэты юбілейны для яго дзень дамо слова аднаму зь іх - паэту і беларскаму барду Сяржуку Сокалаву-Воюшу:
"Сп. Шукелойць, я прынёс свае рымы, Да Вас папрасіліся сёньня яны, Сабраныя рупна на гонях Радзімы, У ваколіцах роднай для Вас Ашмяны. Яны ў Вас пытаюць адносна ўзросту. Будзь ласка, скажэце ім, дзядзька Антось: Як можна пражыць на зямлі дзевяноста, А ў сэрцы, у думках трымаць маладосьць? Як можна пражыць на зямлі дзевяноста, А ў мудрасьці выйсьці далёка за сто? Як проста прайсьці пуцявінай няпростай І памятаць - дзе мы, і скуль мы, і хто? Як Вы зрымавалі жыцьцё і Айчыну? Як Вы зрымавалі Пагоню і лёс? Раскрыйце таемнасьці Вашага чыну Для новай паэзіі, дзядзька Антось.
На ўсе гэтыя пытаньні мы і паспрабуем адказаць у нашай сёньняшняй перадачы разам зь юбілярам і ягонымі сябрамі і паплечнікамі.
(Карэспандэнт: ) "Сп. Антось, як выхавалася ў Вас гэтая моцная беларуская самасьвядомасьць, зь якой Вы прайшлі доўгі жыцьцёвы шлях і захавалі яе да сёньня?"
(Шукелойць: ) "З дому я выйшаў, маючы 11 гадоў, паступіў вучыцца ў польскую гімназію. Прыйшоў я туды даслоўна ад плуга, я вадзіў коней, калі бацька араў. У суботу мы аралі, а ў панядзелак я паехаў здаваць іспыты ў гімназію. На маё агульнае выхаваньне ў вялікай меры паўплывала гэтая польская гімназія ў Ашмяне. Не таму, што там быў дух беларускі, а як раз можа наадварот, таксама і само выхаваньне чалавека, як асобы. Па-другое, я быў доўгі час у кантакце з выдатным дзеячам Аляксандрам Барановічам. Ён быў юрыст, стары рэвалюцыянэр яшчэ зь Літоўскай сацыялістычнай партыі".
Сп. Шукелойць нарадзіўся 19 ліпеня 1915 ў вёсцы Якелеўшчына Ашмянскага павету. Бацькі мелі сваю гаспадарку і, як тыповыя беларусы, у першую чаргу стараліся даць сыну адукацыю. Пасьля заканчэньня гімназіі ў 1935 годзе сп. Антон стаў студэнтам аддзяленьня славянскай філялёгіі і этнаграфіі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту, дзе праз чатыры гады атрымаў вышэўшую адукацыю. З юнацкіх гадоў далучыўся да беларускага грамадзкага руху, зь якім потым было зьвязанае ўсё ягонае жыцьцё. На маё пытаньне, як ён сёньня глядзіць на свой пройдзены дагэтуль жыцьцёвы шлях, сп. Шукелойць бяз роздуму адказаў:
(Шукелойць: ) "Сваім жыцьцём я вельмі задаволены й шчасьлівы. Усе праекты, якія я выконваў, яны мне ўдаваліся. Першы, гэта пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту ў 1939 годзе, я пераехаў у Ашмяну і арганізаваў школьніцтва. Тады 80 школаў перайшло на беларускую мову на каталіцкай Ашмяншчыне, у тым ліку і тая польская гімназія, дзе я вучыўся. Гэта была вельмі вялікая удача. Далей я арганізаваў 6-месячныя курсы для настаўнікаў, дзе было падрыхтавана каля сотні настаўнікаў-беларусаў з моладзі нашай. Другая справа, гэта ўжо ў Менску пад час акупацыі, калі я быў дырэктарам музэю, выконваў таксама ролю апякуна беларускіх гістарычных помнікаў. Пры мне нічога ў Менску не было зьнішчана, толькі тое, што пад час вайны гарэў касьцёл на Залатой горцы, але ўсё ж яго ўдалося захаваць.
Вельмі цікавай для мяне была таксама праца пад час правядзеньня Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ўлетку 1944 году. Мяне прызначылі на самае складанае месца на выбары - гэта Палесьсе.Трэба было з партызанамі сустракацца. У 5 раёнах Палесься я правёў выбары і вельмі ўдала. Ну вось такое маё жыцьцё, жыцьцём я вельмі задаволены, хаця меў шмат цяжкіх выпадкаў - турма, быў арыштаваны, сядзеў у Ашмяне, у Вілейцы. А цяпер жыву тут, у Нью-Ёрку, я цэлы час у грамадзкай працы”.
(Карэспандэнт: ) "Калі Вы сталі старшынём БАЗА?"
(Шукелойць: ) "Недзе 22 гады таму мяне абралі". (Карэспандэнт: ) "Сп. Антось, Вы нарадзіліся ў вёсцы, а жывяце недзе зь першай паловы 50-х гадоў у Нью-Ерку, у самым сэрцы гэтага мэгаполісу, на Мангэтане, як гэта для здароўя? Лічыцца, што доўгажыхары могуць быць недзе ў гарах, ці ў вёсках, а Вы сталіся ўрбаністам і як бы сьцьвярджаеце, што вялікі горад не такі ўжо шкодны для чалавека”.
(Шукелойць: ) "Для мяне горад увесь час быў маім натуральным домам. І каля я еду на вакацыі, асабліва ў горы, то там проста ненармальна чуюся. Шум гораду для мяне ёсьць натуральнай зьяваю”.
(Карэспандэнт: ) "Найбольш блізка са сп. Шукелойцам, як старшынём БАЗА, супрацоўнічае сп. Віталь Зайка, які зараз узначальвае нью-ёркскі аддзел гэтай арганізацыі. Гэтае супрацоўніцтва пачалося ў 1995 годзе і працягваецца да сёньня".
(Зайка: ) "У 90 гадоў, я б сказаў, дай, Божа, кожнаму быць у такой фізычнай форме і быць такім аптымістам. Прыходзіць на ўсе сходы, на розныя мітынгі. Амаль на кожным сходзе ён асьвятляе розныя тэмы, дае інфармацыю пра падзеі са свайго жыцьця, пра адметныя гістарычныя падзеі зь беларускага жыцьця. Маладыя людзі вельмі ўважліва і зацікаўлена слухаюць яго. Сп. Шукелойць вельмі ахвярны чалавек. Гэты чалавек літаральна ахвяраваўся ўсім, амаль усе свае сродкі пусьціў на розныя грамадзкія праекты. Ён вельмі моцна дапамагаў Радзе БНР, аддзелу БАЗА, у іншых праектаў браў удзел. Ён, можна сказаць, на руках насіў тых людзей, якія пачалі прыяжджаць сюды ў другой палове 90-х гадоў. Я быў гэтаму сьведкаю. Ахвяраваўся сваім часам, ён ахвяраваў свае грошы на гэта, апекаваўся людзьмі”.
(Карэспандэнт: ) "Як плянуеце ўшанаваць юбіляра ў нью-ёркскім аддзеле БАЗА?"
(Зайка: ) "Мы хацелі зрабіць такое афіцыйнае мерапрыемства і належна ўшанаваць сп. Шукелойца. Аднак, з-за сваёй сьціпласьці, сп. Шукелойць адмаўляецца і ня хоча браць удзелу ў гэтым. Але, тым ня менш, мы дамовіліся, што 23 ліпеня мы адзначым афіцыйна ягоны юбілей”.
(Карэспандэнт: ) "Сп. Віталь, а сёньня, якраз у гэты сьвяточны для сп. Антося дзень, што хацелі б паджадаць яму ад імя нью-ёркскіх беларусаў?"
(Зайка: ) "Хацеў бы пажадаць, каб мы яшчэ шмат гадоў бачылі яго ў нашых шэрагах і каб усё больш маладых людзей знаёміліся з ім і бачылі на ўласныя вочы жывую гісторыю беларускага нацыянальнага руху. Гэта вельмі неабходна, бо, на жаль, гэта для нас толькі гісторыя, тыя нашыя папярэднікі, мы ня надта добра ведаем іх як асобаў, як жывых людзей, яны для нас, хутчэй, сымбалі. А вось тут чалавек, асоба, зь якім можна пагаварыць, ад якога можна пачуць пра беларускую гісторыю. На жаль, у Беларусі ўсё гэта вынішчаецца, вытоптваецца, кожная праява нацыянальнага жыцьця пад пагрозаю і зьнікае.
Для тых, хто сюды прыяжджае, сп. Шукелойць - гэта адкрыцьцё. Я размаўляў з маладымі людзьмі, для іх гэта доказ таго, што магчыма быць беларусам ва ўсялякіх, нават цяжкіх умовах. Мы ведаем, што сп. Шукелойць быў у НКВД, што ён там і праз катаваньні прайшоў. Вельмі цяжка яму давялося пад час другой усясьветнай вайны, калі ён працаваў пад акупацыяй і рабіў беларускую справу.
Так што я лічу, што гэта шчасьце для нас тут ў Нью- Ёрку, што ёсьць такія людзі, як сп. Шукелойць, які зьяўляецца жывым адлюстраваньнем гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага нацыянальнага руху, а таксама і гісторыі беларускай эміграцыі”.
Сп. Шукелойць, сапраўды жывая гісторыя. Ягоныя аповяды пра мінулае мусяць быць ня толькі пачутыя, але і зафіксаваныя для будучыні. На жаль, сам ён пісаць ня вельмі любіць. Гэты абавязак узяў на сябе сп. Зянон Пазьняк, калі пабачыў, што нехта павінен гэта зрабіць. Сп. Зянон ахвяраваў свой час, каб запісаць размовы са сп. Антосем і выдаў іх кнігаю ў 2003 годзе. Кніга мае назву "Гутаркі з Антонам Шукелойцам", выйшла яна ў выдавецтве "Беларускія ведамасьці" ў Варшаве, накладам 1500 экзэмпляраў. Цяпер сп. Пазьняк, можна сказаць, ведае пра жыцьцё сп. Антося не менш за самога юбіляра.
(Пазьняк: ) "Сп. Шукелойць - гэта чалавек, які шмат пражыў, шмат што бачыў, сустракаўся зь людзьмі, мае добрую памяць, умее аналізаваць падзеі, рабіць вывады, раздумляе над тым, што ён бачыў, што перажыў. Яго ўласная думка, суб''ектыўная думка мае значэньне як гістарычнае сьведчаньне. Ён заўседы, да таго часу як быў у Беларусі, спычыняўся да гістарычных працэсаў, сустракаўся зь цікавымі людзьмі, меў з імі гаворкі, удзельнічаў у розных падзеях. Ён аналізуе як бы звычайныя такія зьявы, бачачы ў гэтым агульныя працэсы. Яго падыход такі грамадзкі, своеасаблівы. Чалавек умее ўбачыць працэсы, ярка іх выявіць, паказаць на простых прыкладах. Сп. Шукелойць мае такія здольнасьці. І вось гэтыя ягоныя якасьці мяне прывабілі. Я палічыў, што трэба абавязкова запісаць ягоныя ўражаньні і зьвесткі, якія ён мае”.
(Карэспандэнт: ) "Цікавыя, пэўна, ня толькі ягоныя кантакты зь вядомымі людзьмі і ягоныя сьведчаньні пра адметныя падзеі, але і ўласны жыцьцёвы лёс сп. Шукелойца?"
(Пазьняк: ) "Гэта чалавек, які вучыўся яшчэ за польскім часам, як мы кажам. Потым, калі памянялася ўлада і прыйшлі першыя бальшавікі ў 1939 годзе, ён уключыўся ў работу падняцьця беларускай школы. А потым, калі яго бальшавікі арыштавалі, яму удалося з турмы ўцячы і ён трапіў у акупаваны Менск. Да лета 1944 году жыў у акупаваным Менску і сам быў сьведкам усіх падзеяў, якія разгортваліся тады ў Беларусі. Гэта вельмі каштоўныя сьведчаньні чалавека, які ўдзельнічаў непасрэдна ў грамадзкіх і палітычных падзеях таго часу, сьведама разумеючы задачы, якія стаялі пеерад ім. Ён, дарэчы, быў сябрам Незалежніцкай партыі, гэта беларускае падпольле пад час акупацыі. Гэта з тых людзей , якія пад час нямецкай акупацыі падымалі беларускую культуру, ішлі працаваць у акупацыйныя ўстановы і адначасна належалі да беларускага падпольля, якое змагалася з фашызмам. Дзейнасьць той беларускай інтэлігенцыі характэрызавалася гэтак жа як дзейнасьць інтэлігенцыі па ўсёй Эўропе пад нямецкай акупацыяй - у Польшчы, у Францыі, дзе вырастала антыфашыскае падпольле. Сваё насельніцтва павінны былі бараніць свае людзі. Тое, што рабіла беларуская адміністрацыя, гэта проста подзьвіг таму, што галоўнае для іх было - Беларусь, гэта людзі, якія змагаліся за будучыню, за незалежную Беларусь у чужой вайне. Яны змагаліся так, каб у гэтай вайне выратаваць народ, выратаваць нацыю, каб мець будучыню. І Шукелойць быў сярод гэтых людзей, ён ведаў іх асабіста, ён ведае, як гэта ўсё адбывалася”.
(Карэспандэнт: ) "Мне здаецца, варта адзначыць, што сам сп. Антось - гэта жывы прыклад шчырага грамадзкага працаўніка, які ўсюды, дзе гэта патрабавала беларуская справа, выконваў сваю працу добрасумленна".
(Пазьняк: ) "Як чалавек, які ўключаны ў агульную добрую ідэю, ён заўсёды меў сваю дзялянку і рабіў сваю працу добрасумленна. Скончыўшы ўнівэрсытэт ён мог бы пайсьці рабіць сваю кар''еру, але беларускія палітыкі сказалі, што трэба йсьці падымаць школу, і ён пайшоў у школу. Ён мог бы быць навукоўцам, пісаць дактарат і зрабіць сваю кар''еру у той час, калі народ марнеў бы і зьнішчалі б беларускую школу. Не, ён пайшоў туды, дзе трэба было дапамагаць і рабіў гэта з усёй адданасьцю. Шукелойць - гэта чалавек партыі, што называецца, чалавек агульнай справы, гэта тое пакаленьне 20-40 гадоў, цяпер людзі іншыя. Гэта істотны момант, чаму мне было важна гэтую кніжку зрабіць, бо я тых людзей і тую эпоху, я іх разумею - гэта мае бацькі і мае дзяды. Таму я і ўзяўся за такую як бы не сваю справу - выдаць такую кнігу, але, гэта і мая справа ў рэчышчы той агульнай палітычнай працы, якую я раблю ўсё жыцьцё”.
(Карэспандэнт: ) "Сп. Зянон, і як Вам бачыцца сёньня значнасьць, роля асобы сп. Шукелойца ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі ў Амэрыцы?"
(Пазьняк: ) "Сп. Шукелойць цікавы як асоба, ён умее гаварыць, ён гаворыць такой моваю харошаю і ён стварае вакол сябе прыязную атмасфэру. Ён мае да ўсяго свой падыход, ён па-свойму ацэньвае дэталі, на якія часам не зьвяртаеш увагі, і ў агульным кантэксце паказвае, як гэтым характэрызуецца цэлая зьява. Гэта такое арыгінальнае думаньне, арыгінальнае бачаньне, не шаблоннае, не шэрае, не стандартнае - выклікае цікавасьць да гэтага чалавека. У гэтым сэнсе я хацеў бы сказаць, што ягоная роля ў эміграцыя - гэта роля вось такога своеасаблівага маральнага аўтарытэта. Гэта як бы такі станоўчы прыклад. Ён робіць станоўчы, добры ўплыў на іншых”.
(Карэспандэнт: ) "Адным з тых старэйшых беларускіх эмігрантаў, якія поплеч са сп. Шукелойцам запачаткоўвалі пасьлявайнае беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, быў сп. Аляксандр Міцкевіч. Сёньня ён выказвае юбіляру сваё пажаданьне, якое блізкае сэрцу кожнага паваеннага беларускага эмігранта".
(Міцкевіч: ) "Каб ён працягваў жыць, каб дажыўся да такіх зьменаў ў Беларусі, каб дачакаўся незалежнасьці, каб дачакаўся там поўнай свабоды”.
(Карэспандэнт: ) "А якія пляны на будучыню мае сам юбіляр? Яму слова:"
(Шукелойць: ) "Што ў мяне яшчэ ў пляне? Я ў вялікай меры прычыніўся да стварэньня новай хвалі беларускай эміграцыі. Шмат людзей запрашаў зь Беларусі, шмат каму дапамагаў, якія прыехалі, каб тут затрымацца настала, каб забясьпечыць пераемнасьць. І гэта мне ў Нью-Ёрку ўдалося з дапамогаю іншых сяброў БАЗА - сп. Бартуля, сп. Зайкі, доктара Кіпеля.
Я пляную яшчэ аднавіць беларускія асяродкі ў Чыкага, у Філядэльфіі цяпер шмат новай эміграцыі, у Кліўлендзе, Бостане трэба было б арганізаваць асяродкі, а таксама аднавіць нашу прысутнасьць у Каліфорніі.
На нашым апошнім сходзе БАЗА я паабяцаў, што пастараюся зрабіць такі курс палітычнай гісторыі беларускага руху, пачынаючы ад Каліноўскага да сёньняшняга дня, прааналізаваць, пазнаёміць людзей з усімі тымі падзеямі, якія былі закрытыя для нас. У мяне склалася такое ўражаньне, што новая эміграцыя мае не адэкватны рэальнасьці погляд на беларускую справу”.
На завяршэньне нашай перадачы вернемся да размовы з прадстаўніком новай беларускай эміграцыі ў Амэрыцы сп. Сяржуком Сокалавым –Воюшам.
На маё пытаньне пра тое, ці памятаецца яму першае знаёмства са сп. Шукелойцам, ён адразу сказаў:
(Сокалаў: ) "Не. Не памятаю па той простай прычыне, што сп. Шукелойць як бы ў маім жыцьці быў заўсёды. Сп. Шукелойць - гэта частка Беларусі, калі думаеш пра Беларусь, перад вачыма ўзьнікае гэта прыемнае аблічча сп. Антося як сапраўднага прадстаўніка нацыі.
Хай сьвет зламаны, хай расколаты, Хай як заўжды нялёгкі час, Але жывуць між намі волаты І шлях азорваюць для нас
І мы трымаемся малойцамі, Зьнікаюць страх, і боль, і змусь Былі б у дзеях Шукелойцамі, Якую мелі б Беларусь!