У Кіргізстане афіцыйна абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў

БІШКЕК. У Кіргізстане афіцыйна абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, у часе якіх перамог Курманбек Бакіеў, які атрымаў больш за 90% галасоў. Фелікс Кулаў – першы віцэ-прэм’ер ўраду Кіргіззіі і найбольш верагодны кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра заявіў нашаму радыё:

(Кулаў: ) “Людзі маюць вялікія спадзяваньні, што рэвалюцыя дапаможа нарэшце пазбавіцца ад старой сыстэмы. Мне падаецца, што выбаршчыкі ішлі галасаваць, кіруючыся сэрцам, спадзяючыся на новых кіраўнікоў дзяржавы”.

Заявіў Фэлікс Кулаў.