Севярын Квяткоўскі, Менск Сёньня спаўняецца 595 гадоў ад часу перамогі супольных войскаў Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага над крыжакамі. 15 ліпеня 1410 году ля мястэчка Грунвальд адбылася вырашальная бітва, якая спыніла экспансію крыжакоў на ўсход. Белы арол і герб “Пагоня” сталіся сымбалямі перамогі. Цяпер на ўрачыстасьці над Грунвальдзкім полем уздымаюцца дзяржаўныя сьцягі польскай і літоўскай рэспублік. Але з кожным годам 15 ліпеня пад Грунвальдам ўсё более беларусаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У той жа час у самой Беларусі імпрэзаў да ўгодкаў робіцца ўсё меней.
Сёньня на Грунвальдзкім полі чарговы раз пашыхтуюцца шматтысячныя войскі. Адзінае адрозьненьне ад 1410 году — з навакольных пагоркаў за дзеяй будуць назіраць дзясяткі тысяч гледачоў, якія зьедуцца з усёй Польшчы, Літвы ды іншых эўрапейскіх краінаў. Сярод гледачоў і сярод удзельнікаў інсцэнізаванай бітвы будзе колькі соцень беларусаў:
(Міхна:) “Мы маем магчымасьць дабрацца да Грунвальдзкага поля – гэта адносна недалёка -- нутром сваім усё гэта атрымаць. Па-другое, турыстаў пачалі вазіць болей. Напэўна, гэта будзе набіраць хаду, бо да гісторыі ёсьць вялікі інтарэс”.
Ігар Міхна - адзін зь першых у Беларусі энтузіястаў сярэднявечнае культуры і рыцарскіх традыцыяў. Раней ён быў адзіны, хто вазіў на Грунвальдзкае поле турыстаў, але цяпер зьяўляюцца іншыя ініцыятывы. Напрыклад такая, як “Беларускі шлях”, што аб’ядноўвае аматараў беларускага турызму. Кажа кіраўнік праекту Зьміцер Касьпяровіч:
(Касьпяровіч:) “Даволі вялікая актыўнасьць людзей, якія жадаюць цяпер ехаць на Грунвальдзкую бітву. Яшчэ засталіся людзі, якім не хапіла месцаў”.
Апрача турыстаў, апошнія гады ад дзесяці да дванаццаці рыцарскіх клюбаў зь Беларусі бяруць удзел у рэканструкцыі падзеяў XV ст.
Дарэчы, на 590-я ўгодкі – у 2000-м годзе – у імпрэзе бралі ўдзел прэзыдэнты Польшчы і Літвы.
Тым часам у Беларусі справа сьвяткаваньня Грунвальду перажывае не найлепшыя часы. Аўтар музычнага праекту “Легенды Вялікага Княства” і кіраўнік рыцарскага клюбу “Вялікае Княства” Арына Вячорка - вялікая энтузіястка грамадзкага сьвяткаваньня Грунвальду. Ад пачатку 1990-х на ўгодкі бітвы рэгулярна ладзіліся паказальныя выступы сяброў рыцарскіх клюбаў і нават часам ладзіліся рок-канцэрты ў цэнтры Менску. Але апошнімі гадамі справа фактычна прыціхла. Тлумачыць Арына Вячорка:
(Вячорка:) “Улады сур’ёзна забараняюць гэткія рэчы, асабліва вулічныя. Раней мы мелі больш магчымасьцяў узяць дазвол, і праводзіць канцэрты. А цяпер, асабліва пасьля канцэрту на Бангалоры, калі былі забароненыя гурты… Гэта сьведчаньне таго, што калі на Бангалоры, і калі дазволеныя, і ўсё роўна рэпрэсіі, то лічыце, што дазволеных канцэртаў ужо ня будзе”.
Тым ня менш, Арына Вячорка адзначае, што ў Беларусі паболела суполак, якія пайшлі сьледам за гуртом сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Паводле Арыны Вячоркі, гэта новая моладзь, якая прыходзіць з асяродкаў першапачаткова не заангажаваных непасрэдна ў нацыянальна-дэмакратычным руху:
(Вячорка:) “Я мяркую, што цяпер гістарычныя клюбы, музычныя гурты, зьвязаныя зь гісторыяй, яны набываюць новую якасьць. Яны падтрымліваюць і нават абуджаюць гістарычную самасьвядомасьць людзей. Таму адзначэньне круглых гістарычных дат цяпер важнае для Беларусі. Гэтая тэндэнцыя незалежная ад дзяржаўнай палітыкі”.
Канцэрт гурту “Стары Ольса”, які ладзіўся ўчора ўвечары ў адным зь менскіх клюбаў, стаўся фактычна адзінай імпрэзай, прымеркаванай да 595-х угодкаў Грунвальдзкай бітвы.