ІСЛАМАБАД. На поўдні Пакістану ў выніку чыгуначнай катастрофы ў правінцыі Сінд загінулі прынамсі 150 чалавек, а больш за тысячу - параненыя. Сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі – каля двух дзесяткаў вагонаў сашлі з рэек, зачапіўшы трэці цягнік. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў.
(Мушараф: ) “Гэта не было вынікам сабатажу. Хутчэй за ўсё, прычына ў неасьцярожнасьці альбо некампэтэнтнасьці. У любым выпадку неабходнае расьсьледаваньне і яно будзе тэрмінова зробленае”