Алена Струвэ, Менск Амэрыканская сямейная пара Эн і Сэм Зэкур зьвярнуліся з афіцыйным лістом да каліфарнійскага губэрнатара Арнольда Шварцэнэгера з просьбай дапамагчы ў пытаньні ўсынаўленьня двух дзяцей зь Беларусі, – піша Ohio News. Летась Зэкуры і іх 9гадовы сын Зэйн адмыслова прыехалі ў Менск з мэтай адаптацыі беларускіх сіротаў. У зацікаўленых інстанцыях ім паабяцалі, што пытаньне будзе вырашанае станоўча.
Сям''я Зэкураў жыве ў невялікім гарадку ў штаце Агаё. Год таму, пасьля наведаньня Беларусі і знаёмства з 2-х гадовым хлопчыкам і 3-х гадовай дзяўчынкай, Зэкуры пачалі грунтоўна рыхтавацца да папаўненьня сямейства. На другім паверсе ўласнага дому яны абсталявалі пакой для сваіх новых дзяцей, набылі з гэтае нагоды шмат розных неабходных рэчаў...
Зэкуры лічацца дружнай, хоць і ня самай багатай сям''ёй. Леташняя паездка амэрыканскай сям''і ў Беларусь – уключна з квіткамі на самалёт, афармленьнем розных папераў па ўсынаўленьні каштавалі прыкладна 20 тысячаў даляраў. Гэта было да падпісаньня беларускім прэзыдэнтам загаду пра забарону замежнага ўсынаўленьня. Тады прадстаўнікі органаў апекі запэўнівалі Зэкураў, што перашкодаў у вырашэньні іхнага пытаньня не павінна быць.
"20 тысячаў даляраў – гэта немалыя грошы, – пішуць Зэкуры ў сваім лісьце да Арнольда Шварцэнэгера. – Аднак размова ідзе зусім не пра фінансы. Мы просім дапамагчы нам, а таксама дапамагчы беларускім дзецям, якім так патрэбная нармальная і добрая сям''я...".
Паводле сямейнай пары, і яны, і іхны сын Зэйн вельмі палюбілі гэтых маленькіх, дарэчы, ня самых здаровых, беларускіх дзяцей. Як лічаць Зэкуры, беларускія ўлады дэманструюць надзвычайную жорсткасьць у дачыненьні і да дзяцей, і да дарослых. Дарэчы, беларускі бок своечасова так і не паведаміў амэрыканскай сям''і ні пра прычыну прыпыненьня ўсынаўленьня, ні пра ягоны тэрмін. Адпаведныя запыты ў Менск з боку губэрнатара штату Агаё Боба Тафта, прадстаўнікоў Дэпартамэнту ЗША так і засталіся без адказу. Цяпер апошняе спадзяваньне Зэкураў зьвязанае толькі з асобай Шварцэнэгера. Кажуць, што з усіх замежных хадайніцтваў, якія апошнім часам прыбылі ў Менск, беларускія афіцыйныя структуры задаволілі толькі хадайніцтва каліфарнійскага губэрнатара.
Тым часам, паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі налічваецца звыш 32 тысячаў дзяцей-сіротаў. За апошнія 13 год замежнікі ўсынавілі звыш за 2,5 дзяцей, з іх 1710 – за апошнія тры гады. У той час, як беларусы адаптавалі за гэты час 1120 дзяцей. Дагэтуль беларускія праваахоўчыя органы не зафіксавалі ніводнага выпадку, які б сьведчыў пра нейкія парушэньні беларускіх дзяцей у замежных сем''ях. Гэта пры тым, што замежнікам дастаюцца найбольш праблемныя і найменш здаровыя дзеці ў параўнаньні з беларускімі ўсынаўляльнікамі. Паводле кіраўніцы Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня Натальлі Пасьпелавай, беларусы дагэтуль не ўсынавілі ніводнага дзіцяці-інваліда. Відавочна, што большасьць беларускіх дзяцей-сіротаў ня маюць ніякіх шанцаў трапіць ў сем''і.