Узбуджаная крымінальная справа супраць былога прэм''ера Расеі Міхаіла Касьянава

МАСКВА: Расейскія ўлады ўзбудзілі крымінальную справу супраць былога прэм’ера Міхаіла Касьянава. Ён абвінавачваецца ў саўдзельніцтве ў продажы дзяржаўнай маёмасьці па заніжаных цэнах. Былы міністр лічыць, што ўся ягоная гаспадарчая дзейнасьць была праводжаная ў рамках расейскага заканадаўства. У апошні час Касьянаў пачаў актыўна крытыкаваць адміністрацыю прэзыдэнта Пуціна.