Помнікі ахвярам Галакосту адкрытыя ў мястэчках Ракаў і Вішнева Валожынскага раёну

Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў мястэчку Парафьянава Докшыцкага раёну будуць адкрытыя помнікі ў гонар габрэяў, якіх у часе другой сусьветнай вайны забілі фашысцкія захопнікі. А ўчора, 10 ліпеня падобныя знакі былі ўрачыста адкарытыя ў мястэчках Ракаў і Вішнева Валожынскага раёну.
Ужо сорак гадоў не гучала габрэйская малітва на адных са старэйшых у Беларусі габрэйскіх могілках – ў Ракаве. Кажуць, што могілкам 500 гадоў, хаця старэйшая датаваная магіла пазначаная 1745 годам, а апошняя – 1959-ым. Паміж гэтымі датамі жахлівы 1941 год. На могілках ён пакінуў да сёньня нябачны сьлед. Тут пахаваныя 112 габрэяў мужчынскага полу, якіх фашысты растралялі ўжо ў верасьні першага году акпыцыі, але магіла ніяк не была пазначаная. І вось актывісты беларускай камісіі ўшанаваньня памяці ахвяраў Галакосту з фінансавай дапамогай брытанскага фонду Сайман Майкл Лазарус пабудавалі тут помнік. На гранітнай пліце на трох мовах, беларускай, габрэйскай і ангельскай згадана пра 112 нявінна забітых. Нават імёны ня ўсіх вядомыя. Юрый Дорн, сустрашыня камісіі ўшанаваньня памяці ахвяраў Галакосту сказаў на цэрымоніі адкрыцьця помніку. (Дорн : ) “ Мы знаходзімся толькі ў пачатку пуці па ўшанаваньню памяці тых, хто пацярпеў толькі таму, што быў габрэем. Кажуць, пакуль не пахаваны апошні салдат, вайна не закончаная. Я б сказаў, што пакуль не пахаваны апошні мірны жыхар, які пацярпеў, вайна таксама не закончаная.” Да вайны ў Ракаве з 5 тысяч жыхароў было больш за тысячу габрэяў, распавяла настаўніца мясцовай школы Ганна Жылінская, якая таксама прыйшла да помніка растраляным. Ганна згадала расповяды свайго бацькі пра даваеннае жыцьцё у Ракаве. Хлопчык рос сіратой, часта не было за што паесьці і некаторыя габрэі бясплатна давалі яму ежу. Увогуле за тым часам дзякуючы габрэям у мястэчку трымаўся высокі культурны ўзровень, багатыя людзі прыязжалі ў Ракаў і не грэбавалі мясцовымі таварамі. Зараз у мястэчку габрэяў няма, і пра тое Ганна Жылінская шчыра шкадуе. Стужка 2.

( Жылінская: ) “ Напэўна шкадуем. Вось мая маці казала, што калі б быў такі чалавек, як Барыс Аркадзьевіч, я цябе дзесяць разоў лепш бы за яго аддала, чым за нашага. Бо добрыя былі людзі. І я лічу, мы мусім гэтыя могілкі даглядаць і шанаваць памяць”.

Габрэйскія могілкі ў Ракаве, аднак, не падобныя на добра дагледжаныя. Каменная агароджа абараняе ад выпадковых наведвальнікаў, але прырода бярэ сваё – бур’яны падняліся вышэй за магільныя камяні з вязьзю імёнаў на ідзіш. Старшыня мясцовага сельсавета Святаслаў Дудзірчык крыўдуе, што арганізатары мерапрыемства не павеламілі яму раней. Хоць і мала грошай ў мясцовым бюджэце, але лепш бы падрыхтаваўся. Стужка.

( Дудзірчык: ) “ Да ўчорашняга дня я ня ведаў, што будуць адрываць помнік. Я зараз у адпачынку, дык учора тэлефануе сакратарша, кажа, што трэба падыйсьці. Аде хаця б у пятніцу паведамілі, я б знайшоў пару бутэлек гарэлкі, знайшоў бы мужыкоў ды скасілі б тут траву. Бо мне ж сорамна”.

Пасьля Ракава ўзельнікі цэрэмоніі адправіліся ў мястэчка Вішнева, дзе таксама быў адкрыты помнік ахвярам халакосту. 12 ліпеня падобны помнік будзе дкрыты ў мястэчку Парафьянава Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.