ЛЮКСЭМБУРГ. Жыхары гэтай краіны, хутчэй за ўсё, падтрымаюць праект канстытуцыі Эўрапейскага зьвязу. Падлічаныя больш за 90% галасоў выбаршчыкаў, што ўзялі ўдзел у сёньняшнім рэфэрэндуме. “За” прагаласавалі амаль 56%, супраць – 43,5. Сёньняшні рэфэрэндум можа адыграць рашаючую ролю ў кар’еры прэм’ер-мінітсра Люксэмбургу Жан-Клода Юнкэра, які ўжо заявіў, што ў выпадку паразы Канстытуцыі пойдзе ў адстаўку.