Сацыял-дэмакртам зноў не дазваляюць правесьці аб’яднаўчы зьезд

Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў Уладзімер Нісьцюк — першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Грамада”).
(Нісьцюк: ) “Нам адмовілі зноў. Сказалі, што будзе сьвята беларускай музыкі, нейкі фэстываль. І ў рамках гэтага фэстывалю — і ў парку імя 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка, і на Бангалоры будуць мерапрыемствы...”

Кіраўніцтва партыі зьбіралася зрабіць яшчэ адну спробу арганізацыі зьезду 10 ліпеня. Да гэтага тры спробы ня мелі посьпеху — прынамсі, Міністэрства юстыцыі не прызнала легітымным той сход, які прайшоў 10 красавіка на прыступках Дому культуры ў вёсцы Сеніца Менскага раёну, на якім старшыня партыі Анатоль Ляўковіч зрабіў заяву аб сваёй добраахвотнай адстаўцы. Тады, нагадаем, на ягонае месца быў абраны Аляксандар Казулін.