Алег Грузьдзіловіч, Менск Кіраўнік сьледчай групы ў справе Зьмітра Завадзкага Іван Бранчаль адмаўляецца размаўляць з журналістамі адносна вынікаў пяцігадовага расьсьледаваньня зьнікненьня журналіста. Сваякі і адвакат Завадзкага лічаць гэта сьведчаньнем тупіку, у якім апынулася афіцыйнае сьледзтва.
7 ліпеня споўнілася пяць гадоў, як шукаюць зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Якія вынікі пошукаў? Кіраўнік сьледчай групы Іван Бранчаль адмовіўся даць інтэрвію Радыё Свабода на гэтую тэму і пераадрасаваў мае пытаньні ў прэсавую службу пракуратуры. Аднак там не сказалі нічога новага, паўтарыўшы, што “сьледзтва працягваецца”.
Гэта ўжо трэцяе за пяць гадоў аднаўленьне расьсьледаваньня справы, падлічыў абаронца інтарэсаў сваякоў Завадзкага адвакат Гары Паганяйла. Паводле яго, пра вынікі расьсьледаваньня маўчаць, бо іх няма.
(Паганяйла: ) “Пяць гадоў — велізарны тэрмін, каб службовыя асобы, якія адказныя за пошукі Зьмітра Завадзкага, маглі хоць нешта паведаміць грамадзкасьці. Аднак з моманту агалошваньня прысуду Ігнатовічу і Маліку, якіх прызналі вінаватымі ў выкраданьні і пазбаўленьні волі журналіста, нічога новага невядома”.
Суд над групоўкай былога спэцназаўца Ігнатовіча праходзіў у 2002 годзе за зачыненымі дзьвярыма. Ігнатовіча і ягонага суўдзельніка Маліка (таксама былога міліцыянта) пакаралі пажыцьцёвым пазбаўленьнем волі, аднак для некаторых удзельнікаў працэсу ня стала фактам, што менавіта гэтыя людзі скралі Зьмітра Завадзкага. Сумняваецца ў гэтым і маці зьніклага журналіста Вольга Завадзкая:
(Завадзкая: ) “Лічу, тое, што яны яго скралі, насамрэч не даказана. Зьвязалі некалькі эпізодаў, што Ігнатовіч камуфляваўся — і ўжо вырашылі, што яны сачылі за домам. А тое, што сьведка апазнала “алмазаўца” Леаненку — дык націснулі на яе, і жанчына адмовілася ад сваіх паказаньняў”.
Паводле некаторых зьвестак, “алмазавец” Леаненка, якога называюць былым ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі, спачатку фігураваў сярод падазраваных у выкраданьні Завадзкага, але потым з гэтага пераліку чамусьці быў выкрасьлены. Цяпер сьледзтва, паводле зьвестак з пракуратуры, у тым ліку распрацоўвае ізраільскі сьлед у справе. Нібыта ў гэтай краіне знаходзіцца чалавек, які можа даць новыя зьвесткі пра злачынную дзейнасьць групоўкі Ігнатовіча.
Адвакат Гары Паганяйла лічыць, што насамрэч ізраільскі сьлед памылковы, а сапраўдных злачынцаў трэба шукаць толькі ў Беларусі. Жонка зьніклага журналіста Святлана Завадзкая называе падманам грамадзкасьці апошнюю дэманстрацыю актыўнасьці сьледзтва. Паводле Сьвятланы, беларускія ўлады напалохаліся, што справай яе мужа можа заняцца расейская пракуратура. Гэтую выснову Сьвятлана зрабіла пасьля нядаўняй паездкі ў Маскву:
(Завадзская: ) “Я на сустрэчах і ў расейска-беларускай камісіі правоў чалавека прасіла ініцыяваць расьсьледаваньне Дзімавай справы, бо на тэрыторыі Расеі, у Чачэніі, ужо праводзіліся пэўныя сьледчыя дзеяньні. І мне паабяцалі, што будуць гэта працягваць. Мяркую, актыўнасьць нашых праваахоўных органаў можна патлумачыць у тым ліку боязьзю, што раней нешта высьветляць там, чымсьці ў нас”.
Эўрапейскія структуры лічаць датычнымі да арганізацыі зьнікненьняў беларускіх апазыцыянэраў і журналіста Зьмітра Завадзкага шэраг высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў — сярод іх Віктар Шэйман, Уладзімер Навумаў, Юры Сівакоў ды іншыя. Гэтым асобам забаронены ўезд у краіны аб’яднанай Эўропы.