Галіна Абакунчык, Менск У ноч на 7 ліпеня ў многіх гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі адзначалі старажытнае народнае сьвята Купальле. Некалькі апошніх гадоў Купальле сьвяткуецца як на дзяржаўным узроўні, так і грамадзкасьцю.
На дзяржаўным узроўні сьвяткаваньні праходзяць перш за ўсё ў гарадах. У вёсках гэта адбываецца, звычайна, паводле ініцыятывы і фантазіі мясцовай моладзі. Недзе паляць вогнішча, недзе незласьліва шкодзяць: завяжуць дзьверы, складуць дровы сярод вуліцы, зьнясуць вароты ці нешта яшчэ. Да прыкладу, бард Зьміцер Сідаровіч шмат бачыў вясковых Купальляў і кажа, што сьвяткаваньні праходзяць прыкладна гэтак.
(Сідаровіч: ) “Заўсёды знойдзецца шына, якую падпаляць: яны дыміць, усе сьмяюцца, а потым прыяжджае міліцыя й цікавіцца, што адбываецца. На жаль, без сьпіртовых напояў таксама не абыходзіцца, але ў прынцыпе моладзь трымае сябе ў форме, бо прыходзяць старэйшыя паназіраць, стаяць семкі лузгаюць, абмяркоўваюць. Семдзесят гадоў бальшавізму падсек гэтыя традыцыі, але да канца ўсё ж падсекчы не ўдалося”.
А ў парку 900–годзьдзя Менску, што каля Чыжоўскага вадасховішча, учора сьпявалі фальклёрныя калектывы, былі арганізаваныя гульнявыя й тэатралізаваныя праграмы, дыскатэка. Прывезьлі шмат шапікаў зь ежай і безалькагольным пітвом. Прыкладна гэтак жа, але зь меншым размахам, ўлады праводзяць Купальле і ў іншых месцах.
Адраджэнцы Купальля лічаць гэта працягам традыцыйнага сьвяткаваньня, бо на дзяржаўным узроўні Купальле пачалі сьвяткаваць пасьля таго, як нефармальна яго сталі праводзіць моладзевыя суполкі “Майстроўня” й “Талака”. Зь іншага боку, дзяржаўнае Купальле – тупіковы шлях – кажа колішні лідэр “Талакі” й адзін з адраджэнцаў Купальля Сяржук Вітушка.
(Вітушка: ) “Былі спробы наладжваць дзяржаўныя Купальлі з нашым удзелам. Нават усебеларускія Купальлі. У мяне нават граматы захаваліся з выявамі Леніна за правядзеньне ўсебеларускага Купальля – поўны абсурд. Былі яшчэ тады спробы й у Серабранцы наладжваць сьвята й каля гэтага ж вадасховішча. Прыходзіла безьліч народу, шмат нападпітку. Карацей, мы зразумелі, што гэта тупік, калі дзяржава бярэцца праводзіць масавыя сьвяты. Пасьля гэтага “талакоўцы” пачалі ўцякаць зь Менску”.
Паводле спадара Вітушкі, захаваць цалкам архаічнае Купальле таксама немагчыма. Але народнае сьвята мусіць быць максымальна набліжанае да аўтэнтыкі, пазбаўленае усялякай ідэалёгіі й фармальнасьці. Таксама павінна быць арганізаванае ў кожнай мясцовасьці й прыстасаванае да тутэйшых традыцыяў. Прынамсі, гэтак народныя сьвяты праходзяць у Літве. Да прыкладу, Купальле там абвешчана выходным днём.
Нефармальна Купальле ў Беларусі праводзіцца штогод. Але кожны раз гэта розныя моладзевыя ініцыятывы ў розных месцах. Да прыкладу, у Вязынцы, у Строчыцах, што каля Менску. Сёлета адзначалі таксама каля Барысава і ў іншых месцах. Апошнімі гадамі штораз нефармальнае Купальле ў вёсцы Бобр праводзіць вядомы мастак і пэрформэр Алесь Пушкін. Прычым, з максымальным захаваньнем аўтэнтычнасьці Купальля. Гэты год таксама ня стаў выключэньнем, кажа спадар Пушкін.
(Пушкін: ) “Звычайна мы праводзім з жонкай: зьбіраем зёлкі, пляцём вянкі, усталёўваем вогнішча ўдваіх. Затым да нас далучаецца мясцовая моладзь. Мы выбіраем найпрыгажэйшую дзяўчыну й хлопца, распачынаем карагод, скачам праз вогнішча, сьпяваем, гушкаемся на арэлях. Пад раньне купаемся ў рацэ. І толькі пасьля ачышчэньня праз агонь, ваду й расу ідзем шукаць кветку шчасьця. І ўвесь народ прыходзіць на гэта паглядзець. І мы робім гэта сьвядома, бо мы жывем на сваёй радзіме, на зямлі, дзе жылі нашыя продкі”.