Вячаслаў Ракіцкі, Менск (эфір 30 чэрвеня) Новая перадача сэрыі “Беларуская Атлянтыда”. Удзельнічае гісторык Ірына Колабава.
(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Мы прызвычаіліся да таго, што на кожным, які мае хоць нейкую вартасьць, дакумэнце абавязкова мусіць стаяць пятачка. Зрэшты, пячатка толькі зьнешне ёсьць нейкім графічным малюнкам-знакам, на самай жа справе яна часта адыгрывае вырашальную ролю ў жыцьці чалавека, атрыманьню яе спадарожнічаюць мары, намаганьні, пакуты. А часам пячатка нават становіцца сэнсам усяго жыцьця чалавека, ягоным лёсам. Усё на сьвеце мае сваю гісторыю, мае яе і пячатка, якую мы бачым на самых разнастайных дакумэнтах”.
(Ірына Колабава: ) “Так, толькі завераны пячаткай нейкі тэкст можа пераўтварыцца ў сапраўдны дакумэнт. Пячатка надае дакумэнту юрыдычную моц, а таксама паведамляе аб аўтарстве ці прыналежнасьці дакумэнта да пэўнай установы. Сапраўды, сама пячатка мае ўласную гісторыю. Пачынаецца яна з глыбокай старажытнасьці, калі сярод людзей склаўся такі натуральны звычай — адзначаць свае рэчы знакамі ўласнасьці”.
(Ракіцкі: ) “Вы сказалі, што вытокі пячаткі ў сівой даўніне і што прататыпам яе былі нейкія знакі, якім адзначалі сваю маёмасьць. Дык што гэта былі за знакі, у той далёкі час?”
(Колабава: ) “Гэта былі выявы разнастайных значкоў — рысак, крыжыкаў, пазьней літараў. Яны ставіліся на прыладах працы, прадметах побыту. Паступова такія знакі становяцца сямейнымі і перадаюцца ў спадчыну. Сын, заводзячы сваю сям’ю і атрымаўшы ад бацькі права на самастойнае выкарыстаньне радавога знаку, звычайна дадаваў да яго дзеля адрозьненьня нейкі дадатковы элемэнт. У Беларусі такія знакі, напрыклад, ставілі на борцях (драўляных калодах, прыстасаваных дзеля збору мёду). Зь цягам часу знакі ўласнасьці сталі выразаць на пячатках. Пасьля сьмерці ўладальніка пячатка падлягала зьнішчэньню.У старажытнасьці пячаткі замянялі даверчыя граматы, а паслы і гандляры вазілі іх з сабой дзеля пацьвярджэньня асобы”.
(Ракіцкі: ) “Вывучэньне гісторыі пячаткі вельмі важнае. Ім займаецца спэцыяльная гістарычная дысцыпліна — сфрагістыка, ці сыгіляграфія. Дарэчы, зазначым для нашых слухачоў, што гэтая назва ўтвораная ад грэцкага sphragis ці лацінскага sigillum, што і значыць “пячатка”.
(Колабава: ) “Сфрагістыка дапамагае вызначаць сапраўднасьць дакумэнта, рабіць высновы аб часе і месцы яго стварэньня, аўтарстве. Комплекс пячатак дазваляе меркаваць аб узроўні разьвіцьця дзяржаўнага адміністрацыйнага апарату, эвалюцыя якога адлюстроўваецца ў зьменах тыпаў пячатак. Старажытныя пячаткі — крыніца для вывучэньня геральдыкі і генэалёгіі.
Па пячатцы можна вывучаць таксама і мастацтва дробнай плястыкі, таму што сама па сабе яна зьяўляецца мастацкім творам і сьведчаньнем узроўню разьвіцьця рамеснай вытворчасьці. Трэба падкрэсьліць, што пад словам “пячатка” мы разумеем і пячатку-матрыцу, і пячатку-адбітак. Матрыца — гэта малюнак пячаткі, выразаны на цьвёрдых прадметах (камень, мэтал, косьць, каўчук). Іншымі словамі, гэта прылада для стварэньня пячаткі-адбітка. Адбітак — выява, якая застаецца на паверхні нейкага матар’ялу (мэтал, воск, папера) пасьля ўзьдзеяньня матрыцай”.
(Ракіцкі: ) “Дзе і калі зьявіліся першыя пячаткі, якая цывілізацыя іх нарадзіла? Які выгляд яны мелі?”
(Колабава: ) “Першыя пячаткі зьявіліся ў краінах старажытнага Ўсходу — у Бабілёне, Шумэры, Эгіпце. Пячаткі-матрыцы мелі розныя формы, напрыклад, у старажытным Эгіпце сустракаліся цыліндрычныя матрыцы, якія пракатваліся па мяккай паверхні глінянай таблічкі, пакідаючы пэўны адбітак. У антычны пэрыяд выкарыстоўваліся пячаткі-пярсьцёнкі, якія мелі ўстаўку ў выглядзе гемы — выявы, выразанай на паверхні паўкаштоўнага каменя. Гема адыгравала ролю пячаткі-матрыцы. Папулярныя на тэрыторыі Беларусі ў больш позьні час, падобныя пячаткі-пярсьцёнкі атрымалі назву “сыгнэтаў”. Магнаты звычайна мелі некалькі пячатак, якія выкарыстоўваліся ў залежнасьці ад характару дакумэнта”.
(Ракіцкі: ) “У гэтым зьвязку ўяўляе цікавасьць пералік рэчаў, што звычайна бралі з сабою беларускія магнаты-падарожнікі:
“...у пераліку дарожных рэчаў Дамініка Радзівіла ў 1793 г. фігуруе — сыгнэт залаты з гербам ягонай міласьці, выразаным на камні; пярсьцёнак у золата апраўлены малы зь гербам і дзьвюма дыямэнтамі; тры вялікіх залатых сыгнэты зь гербамі; пячаткі тапазавыя з гербамі, аздобленыя ў серабро — тры; малая пячатка ў серабро апраўленая; малая залатая пячатка з адным каралём і разэткамі; пячатка срэбраная з гербам Дому; пячатка срэбраная з каменем, на якім выразаныя выявы Адама і Евы”.
(Колабава: ) “Захоўваліся пячаткі-матрыцы ў адмысловых драўляных скрынях, абкладзеных знутры аксамітам ці атлясам. Асоба, адказная за захаваньне пячаткі ва ўстановах, магла падчас працы насіць яе на шыі на шоўкавым шнурку ці трымаць ў саф’янавым мяшэчку”.
(Ракіцкі: ) “Мы прызвычаіліся да сучаснай пячаткі, якая дае чарнільны адбітак. Да нядаўняга часу матрыца выразалася на дрэве з ручкай, якой шлёпалі па паперы і атрымлівалі адбітак. Цяпер гэта такая ручная машынка. Калі хто меў справы зь якім-небудзь брытанскім дакумэнтам, дык памятае, што там адбітак як бы прыклеены да паперы. Зрэшты, на пасылках на сучаснай беларускай пошце захоўваецца традыцыя рабіць адбітак на гарачым сургучы… А як выглядалі старадаўнія пячаткі і з чаго іх выраблялі?”
(Колабава: ) “Старадаўнія пячаткі зьнешне вельмі значна адрозьніваліся ад сучасных і тым, як мацаваліся да дакумэнта, і паводле матэрыялу, зь якога іх выраблялі, і формай таксама, і колерам. Так, у сярэднявечнай Беларусі паводле спосабу прымацаваньня да дакумэнта пячаткі падзяляліся на прывесістыя і прыкладзеныя. Прывесістыя пячаткі панавалі да XV стагодзьдзя. Яны прывешваліся ўнізе да дакумэнта на шнурку, які прадзявалі празь дзірачкі на паперы. Матрыцамі для вырабу прывесістых пячатак служылі спэцыяльныя, падобныя на абцугі, прылады — булацірыі, на канцах якіх былі выразаныя пэўныя выявы. Загатоўка з воску для будучай пячаткі накладалася на перакрыжаваныя канцы шнурка і прыціскалася булацірыямі. У выніку атрымлівалася двухбаковая пячатка, якая вагалася на шнурку”.
(Ракіцкі: ) “З гістарычнай літаратуры і кінафільмаў мы ведаем, што прывесістыя пячаткі былі нават мэталёвымі”.
(Колабава: ) “Так, прывесістую пячатку маглі вырабляць і з мэталаў, але, натуральна, што зь мяккіх — сьвінца, срэбра ці золата”.
(Ракіцкі: ) “Але такія тэхналёгіі не маглі праіснаваць доўга… Занадта ж яны непрактычныя”.
(Колабава: ) “Вы слушна заўважылі пра тэхналёгіі. Пячаткі таксама былі падуладнымі разьвіцьцю тэхналёгіяў. І ў тым жа XV стагодзьдзі пачынаюць пашырацца больш практычныя прыкладзеныя пячаткі. Прыладай для вырабу прыкладзеных пячатак служыла выява, выразаная на пласьціне зь цьвёрдага матар’ялу — каменя, мэталу, рогу, пазьней стаў выкарыстоўвацца каўчук. Яна прымацоўвалася да ручака, на якім часам ставілі спэцыяльныя рыскі, каб бачыць верх пячаткі, таму што было б вялікай зьнявагай адбіць на дакумэнце перакуленую выяву. Матрыцы для прыкладзеных пячатак маглі рабіць са срэбра і залаціць. Прыкладзеныя пячаткі-адбіткі былі аб’ёмнымі, таму што матар’ялам для іх служыў воск, воскамастыка, мука-крухмальныя сумесь, хлебны мякіш, смала, выкарыстоўваўся таксама сургуч (дарэчы, той самы, пра які вы ўжо казалі), існавалі курадымныя і цісьнёныя пячаткі. Са зьяўленьнем каўчукавых штэмпэляў матар’ялам для адбіткаў стала вадкая мастыка”.
(Ракіцкі: ) “А ці існавалі нейкія патрабаваньні да формы пячатак, колеру?”
(Колабава: ) “Пячаткі мелі самую разнастайную форму — круглую, авальную, трох-, чатырох- і шматкутную. Дыямэтар пячатак у розны час вагаўся прыкладна ад 2 да 4 сантымэтраў. Што тычыцца колеру, дык пячаткі былі як натуральнага колеру, гэтак і шматкаляровыя. У воск, напрыклад, маглі дадаваць розныя фарбы, якія надавалі пячатцы чырвоны, чорны, зялёны, блакітны, карычневы колеры. Склалася пэўная традыцыя, што чырвоны колер выкарыстоўваўся вялікакняскай уладай, цэнтральнымі дзяржаўнымі ўстановамі, магнатамі; зялёны — гарадзкімі органамі кіраваньня; чорны — духавенствам; натуральны колер воску — прыватнымі незаможнымі асобамі. Але гэтая традыцыя ня мела абавязковага характару”.
(Ракіцкі: ) “Пячаткі, зробленыя з такога мяккага матар’ялу, як воск ці воскамастыка, не маглі доўгі час захоўвацца ў добрым стане. Што рабілася дзеля падтрыманьня іх выгляду?”
(Колабава: ) “Дзеля гэтага была прыдумана такая рэч, як кустодзея. Назва паходзіць ад лацінскага сustos — ахова, варта. Кустодзея — гэта маленькі кавалак тонкай паперы рознай формы, якім пакрывалася воскавая загатоўка перад націскам пячаткай-матрыцай. Папера, уціснутая ў воск, практычна не пагаршала зьнешняга выгляду выявы і спрыяла павышэньню трываласьці пячаткі-адбітка. Часам ролю кустодзеі адыгрываў загнуты ўнізе аркуш дакумэнта, кустодзея магла быць прыклееная толькі зь левага боку пячаткі і трэба было адгарнуць яе, каб пабачыць саму пячатку. У адпаведнасьці са своеасаблівай модай, якая існавала ў Беларусі, па краі кустодзея магла быць упрыгожаная ажурнымі карункамі ў выглядзе ўзораў з крыжыкаў, бялютак, разэтак”.
(Ракіцкі: ) “Хто ж займаўся ў старавечнай Беларусі вырабам пячатак, дзе вучыліся гэтай справе?”
(Колабава: ) “Выраблялі пячаткі тагачасныя беларускія ювэліры — майстры залатой і срэбранай справы. Працэс быў дастаткова складаны, і трэба было мець ня толькі вопыт, але і пэўны талент. У адпаведнасьці з цэхавымі статутамі майстры рыхтавалі вучняў, якія працягвалі агульную справу. Паводле статуту менскага цэху злотнікаў 1615 году, на іспыце на званьне майстра ад вучня патрабавалася вырабіць “пячатку вялікую зь літарамі, выразанымі навакол, са шчытом і шлемам уверсе”.
Падобныя ўмовы замацоўвалі, напрыклад, і статуты наваградзкага і магілёўскага цэхаў злотнікаў. Як сьведчаць дакумэнты, у трэцяй чвэрці XVII стагодзьдзя ў Маскве працавала група беларускіх рамесьнікаў-майстроў срэбранай справы зь Віцебску, Полацку і іншых гарадоў. Некаторыя зь іх займаліся нават рэзкай расейскіх дзяржаўных пячатак. Так, майстар Багдан Ісакаў, атрымаў “полдва (гэта значыць 1,5) фунта срэбра, зь якога вырабіў дзьве пячаткі”, за што быў аддзячаны 5 рублямі і “сукном ангельскім добрым”. Дзяржаўныя пячаткі рэзаў і Хведар Мікулаеў, які атрымаў “сукно кармазіну”. А сьведчыць гэта пра тое, што старадаўняя Беларусь мела выдатных майстроў гэтай справы, якія былі запатрабаваныя і за мяжой”.
(Ракіцкі: ) “І цягам стагодзьдзяў яны стварылі ўнікальную калекцыю ўласна беларускіх пячатак, па якіх мы можам вывучаць гісторыю краіны. Але пра гэта ў наступнай перадачы цыклю “Беларуская Атлянтыда”.