Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 1 ліпеня.
“Коммунист”, 1925 год:
“Ад 1-га ліпеня пры Бабруйскім ЦРК арганізуюцца 2 дзіцячыя пляцоўкі на беларускай і габрэйскай мовах для дзяцей пайшчыкаў, якія будуць прымацца ва ўзросьце ад 6 да 10 гадоў. Рэгістрацыя адбываецца ў праўленьні ЦРК (вул.Карла-Маркса №71) ад 12-ці да 3-х гадзін дня. Падчас рэгістрацыі неабходна прад’явіць сяброўскую кніжку ЦРК”.
“Звязда”, 1945 год:
“Мінскі абласны радыёкамітэт і органы сувязі праводзяць рэгістрацыю радыёпрыёмнікаў. Уладальнікі радыёпрыёмнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі гор.Мінска і яго раёна, рэгіструюць радыёпрыёмнікі ў Мінскім Абласным радыёкамітэце на Рэвалюцыйнай вуліцы, дом №5… Уладальнікі радыёпрыёмнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі астатніх раёнаў Мінскай обласці, рэгістрыруюць радыёпрыёмнікі ў раённых канторах сувязі і паштовых аддзяленнях. Набыты радыёпрыёмнік павінен быць яго ўладальнікам зарэгістраван у 3-дзённы тэрмін з дня яго набыцця. Віноўныя ва ўхіленні ад рэгістрацыі радыёпрыёмнікаў падлягаюць прыцягненню да адказнасці”.
“ЛіМ”, 1955 год. Інфармацыя БЕЛТА:
“Звыш двух тысяч звенняў спаборнічаюць у гэтым годзе ў калгасах Гомельскай вобласці за атрыманне высокіх ураджаяў кукурузы. Зараз, калі на палях пачалася міжрадковая апрацоўка зялёных квадратаў, у калгасах арганізавана дэманстрацыя фільмаў “Кукурузу — на палі краіны” і “Кукуруза — культура вялікіх магчымасцей”. У калгасах Буда-Кашалёўскага раёна фільм “Кукурузу — на палі краіны” прагледзела звыш чатырох тысяч хлебаробаў. Тут кіносеансы праводзяцца раніцой, перад выхадам на работу, і вечарам. За апошні месяц кароткаметражныя фільмы аб вырошчванні кукурузы прагледзела звыш 70 тысяч сельскіх працаўнікоў вобласці”.