Сяргей Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Каб душа сьпявала, трэба есьці сала – гэта ведае кожны беларус. І ў гэтым можа пераканацца кожны чалавек на сьвеце, калі пакаштуе нашага сала. Беларусы пра сала складаюць і казкі, і песьні, і прымаўкі.
А вось, напрыклад, славутую песьню салаўя – самую далікатную, самую пяшчотную – беларусы параўноўваюць таксама з салам. Паслухайце, як гэта гучыць – гукаперайманьне салаўінай песьні: цыга́м-цыга́м, сала пёк-пёк-пёк, сала кап-кап-кап, цур-р-р-р.
Той, хто хоць аднойчы спрабаваў сьпячы кавалачак сала на вогнішчы, ведае, што гэта сапраўды так гучыць. Паспрабуйце самі: вазьміце на дубчык, наніжыце лустачку звычайнага салёнага сальца, у другую руку вазьміце лусту хлеба і трымайце над дымком, над вогнішчам. І будзеце бачыць цуд: як бела-малочны кавалачак сальца робіцца празрысты, што шкельца, а потым па краёх робіцца такім залацістым, і тады сальца ўжо гатовае – спадаюць на вугалі першыя кропелькі тлушчу. Тады трэба спрытна-спрытна здымаць сала з агню і лавіць на хлеб кропелькі тлушчу, каб ніводная не звалілася.
Спажывайце на здароўе і памятайце: каб душа сьпявала, трэба есьці сала.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)