Дзярждума – супраць трэцяга тэрміну Пуціна

МАСКВА. Дзяржаўная Дума Расеі адхіліла папраўкі ў выбарчы закон, якія дазволілі б Уладзіміру Пуціну трэці раз балятавацца на пасаду прэзыдэнта. Папраўка прадугледжвала магчымасьць трэцяга тэрміну ў выпадку, калі б Пуцін адмовіўся ад пасады перад заканчэньнем другога тэрміну. У адказ на самыя розныя чуткі сам расейскі прэзыдэнт шэраг разоў заяўляў, што ён ня хоча заставацца на пасадзе даўжэй, чым гэта прадугледжвае канстытуцыя краіны.