У Рэчыцы ўлады спрабуюць сарваць выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмсілаў

Казімер Яноўскі, Гомель У Рэчыцы паўдзесятка мясцовых міліцыянтаў намагаюцца сарваць раённы сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.
А палове 8-й гадзіны вечару міліцыянты, якіх ачольваў маёр, уварваліся ў прыватнае домаўладаньне на вуліцы Заслонава, дзе ладзіўся сход дэмакратычных актывістаў. Патлумачылі, што паступіў сыгнал у пастарунак – у доме сабраліся бандыты.

На сходзе прысутнічаюць вядомыя ў краіне палітыкі – Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.

Міліцыянты патрабуюць у прысутных пашпарты, пагражаюць адвесьці ўсіх у пастарунак. Каля дому невядома адкуль зьявіліся крыклівыя жанчыны з яўнымі неадэкватнымі паводзінамі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.