Вінцэсь Мудроў, Полацак У гэтым месяцы споўнілася 100 гадоў зь дня нараджэньня вядомага беларускага пісьменьніка, краязнаўцы і грамадзкага дзеяча на эміграцыі Юркі Віцьбіча. Угодкі гэтыя, на жаль, не атрымалі значнага розгаласу. І вось сёньня група полацкай нацыянальнай інтэлігенцыі ўшанавала памяць пісьменьніка, назваўшы імем Юркі Віцьбіча ганак адной з полацкіх камяніц. Чаму менавіта ганак стаўся мэмарыяльным знакам?
Юрка Віцьбіч неаднаразова бываў у Полацку. Гэта зь яго ініцыятывы за часамі нямецкай акупацыі мошчы апякункі нашай, сьвятой Эўфрасіньні, былі перавезеныя зь Віцебску ў месца свайго спачыну – Полацкі Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр. У адным з сваіх твораў ён апісаў, як прыехаў тады ў старажытную сталіцу: сярод ночы, камэнданцкай часінай; прысеў на ганак старой камяніцы і нечакана ўбачыў у перакрыжаваньні нямецкіх пражэктараў крыжы Сафійскага сабору. Крыжы гэтыя, як напісаў Віцьбіч, сталі для яго духовым арыенцірам на ўсё астатняе жыцьцё.
Полацкі літаратар Алесь Аркуш вызначыў прыкладнае месца, дзе мог знаходзіцца згаданы ганак, і сёньня туды прыйшлі мясцовыя літаратары і краязнаўцы. Заўважым, што першапачаткова палачане спрабавалі арганізаваць юбілейную вечарыну, прысьвечаную Юрку Віцьбічу, але ня здолелі знайсьці адпаведнага памяшканьня. Таму й вырашылі ўшанаваць памяць пісьменьніка, сабраўшыся ля сымбалічнага “ганку Юркі Віцьбіча”, зрабіўшы там адпаведны надпіс і ўсклаўшы кветкі.
Гаворыць літаратар Алесь Аркуш:
(Аркуш: ) “Толькі што адбылася імпрэза, прысьвечаная памяці Юркі Віцьбіча. У гэтым месяцы мы адзначылі 100-ую гадавіну пісьменьніка. На жаль, не адбыліся імпрэзы ні ў Амэрыцы, дзе апошнім часам жыў Юрка Віцьбіч, ні ў Беларусі, дзе ён нарадзіўся, якую ён любіў і шанаваў усёй сваёй творчасьцю і ўсім сваім жыцьцём”.
А вось што сказаў нашаму радыё гісторык, выкладчык Полацкага дзяржунівэрсытэту Ўладзімер Лобач:
(Лобач: ) “Вельмі ўсьцешна, што цені нашых герояў вяртаюцца ў старажытную сталіцу. Юрка Віцьбіч – адзін з тых, хто нямала зрабіў для нашага краю, для нашае Бацькаўшчыны. Мяркую, што надалей гэтыя імпрэзы стануць рэгулярнымі, як і імпрэзы, напрыклад, у гонар Вацлава Ластоўскага”.
Ну і, нарэшце, дамо слова мясцоваму краязнаўцу, дасьледніку полацкіх каранёў Юркі Віцьбіча Міхасю Баўтовічу:
(Баўтовіч: ) “Гэта выдатна, вядома, што імя Юркі Віцьбіча вяртаецца ў старажытны Полацак. Да таго ж, і маці ягоная мае полацкае паходжаньне. Юрка Віцьбіч – асоба ўнікальная для Беларусі, таму што гэты пісьменьнік апісаў у сваім творы “Лшоно Габоо Бійрушалайм” (“Наступнага году ў Ерусаліме”) жыцьцё полацкага мястэчка “знутры” – з жыцьцём беларускага асяродзьдзя, габрэйскага асяродзьдзя… Падобных твораў у беларускай літаратуры няма, бо астатнія нашыя пісьменьнікі паходзілі альбо зь вёскі, альбо з засьцянковай шляхты, і глядзелі на гарадзкое жыцьцё як той дзядзька ў Вільні. Гэтым Віцьбіч і каштоўны для беларускай літаратуры”.