Севярын Квяткоўскі, Чэрвень 26 чэрвеня 1941 годзе на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязьні чэрвеньскай перасыльнай турмы: беларусы, палякі, літоўцы ды іншыя. Штогадовая жалобная ўрачыстасьць у памяць расстрэлу мае назву "Ігуменскі шлях", і ладзілася сёлета шаснаццаты раз. У 1989 годзе стала вядома, што Чэрвень стаўся другімі Курапатамі, бо вакол горада пахаваныя тысячы палітычных зьняволеных.
(Карэспандэнт:) "Я знаходжуся на двары колішняй Чэрвеньскай перасыльнай турмы. Ніхто дакладна ня ведае колькі людзей было расстраляна менавіта тут -- на двары гэтай турмы і ў скляпеньнях. І колькі костак загінулых ляжыць яшчэ тут, пад гэтай зямлёй."
(Дарагуж:) "Будынак гэтай турмы, "кацярыненскай" турмы, пабудаванай у канцы XVIII стагодзьдзя, прадаюць за 70 000 беларускіх рублёў".
Гаворыць Уладзімер Дарагуж, які ў канцы 1980-х адным зь першых падняў праблему масавых пахаваньняў сталінскіх ахвяраў вакол Чэрвеня. Сёлета 1 ліпеня мясцовыя ўлады ізноў выставяць гістарычны будынак на аўкцыён.
Уладзімер Дарагуж перакананы, што ў будынку колішняй турмы мусіць быць створаны музэй сталінскіх рэпрэсіяў. Адзін зь лідараў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі на адкрыцьці жалобнага мітынгу ля крыжоў ва ўрочышчы Цагельня акрэсьліў якімі сіламі можа быць створаны мэмарыял у Чэрвені:
(Беленькі:) "Мяркую, што было б вельмі добра, каб прынялі ўдзел і літоўскія дзяржаўныя структуры, і польскія, але, канешне, перш-наперш гэта гонар беларусаў -- каб ён быў захаваны менавіта як музэй".
Сёлета менавіта КХП-БНФ падавала афіцыйную заяўку на правядзеньня жалобы ля крыжоў пад Чэрвенем. І менавіта сябры партыі склалі бальшыню ўдзельнікаў мерапрыемстыва.
Уладзімер Дарагуж гаворыць, што апошнімі гадамі чэрвеньцы па-просту баяцца прыходзіць, бо за мітынгам пільна сочаць прадстаўнікі мясцовых выканкаму, міліцыі і КГБ. Многія маладыя чэрвеньцы нават ня ведаюць пра расстрэлы і масавыя пахаваньні вакол Чэрвеня. Зрэшты, апытаныя мною старэйшыя жыхары гораду ня супраць музэю сталінскіх ахвяраў:
(Спадар:) "Пажадана зрабіць музэй, рэстаўраваць усё".
Прадстаўніца райвыканкаму, якая сачыла за "Ігуменскім шляхам" на пытаньні пра аўкцыён і магчымасьць стварэньня музэю адказала дыпляматычна:
(Спадарыня:) "Можа быць купяць і для музэю, я ж ня ведаю, якія будуць пакупнікі".
У сёлетнімі "Ігуменскім шляху" традыцыйна ўзялі ўдзел дэлегаты літоўскага Саюзу ахвяраў рэпрэсіяў, а таксама прадстаўнікі літоўскай амбасады
(Прадстаўнік амбасады:) "Мы прыехалі прыватным чынам ушанаваць памяць загінулых".
Мінулыя гады на жальбіны прыяжджаў прадстаўнік польскай амбасады па сувязях з грамадзкімі арганізацыямі Марэк Будзько. Але у гэтым годзе ён стаўся непажаданым для афіцыйнга Менску. У кожным выпадку, упершыню за доўгі пэрыяд на "Ігуменскім шляху" не было прадстаўнікоў Польшчы.
Фотарэпартаж з Ігумену