САФІЯ. Парлямэнцкія выбары, што адбыліся ў Баўгарыі ў суботу, паводле папярэдніх дадзеных выйграла Сацыялістычная партыя – гэта былыя камуністы, атрымаўшы крыху больш 31% галасоў.
Правацэнтрысцкую кааліцыю, якая кіруе краінай цяпер, падтрымалі каля 20% выбаршчыкаў. Трэцяе месца атрымала партыя мусульманскай меншасьці з 12% галасоў.
Усяго ў баўгарскі парлямэнт патрапілі 7 партыяў.