РАМАЛА. На Заходнім беразе Ярдану ў шпіталі памёр 15-ці гадовы ізраільскі падлетак, які разам з трыма іншымі юнакамі быў паранены ў пятніцу ў часе нападу палестынцаў на групу ізраільцянаў каля паселішча Бэйт-Хагаі.
Тады ў выніку страляніны на месцы загінуў 17-ці гадовы юнак.
Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы” – ваенізаванае падразьдзяленьне кіруючай у Палестынскай аўтаноміі партыі Фатах, якая абавязалася выконваць дамову аб перамір’і з Ізраілем.