Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 23 чэрвеня.
“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:
“На тэрыторыі калгаса імя Куйбышэва (былы “Бяроза”) — Вялікія-Летцы знаходзіцца вядомы ў раёне батанічны сад. Па разнастайнасці і каштоўнасці дрэў гэты сад мае рэспубліканскае значэнне і лічыцца другім па БССР. Да 1929 года сад належаў Беларускай Акадэміі навук. Зараз гэтае прыроднае багацце — цудоўныя замежныя дрэвы і кусты бязлітасна знішчаюцца. Сад з 1929 года нікому па вопісі не перадан. Гаспадарамі сада лічацца калгас імя Куйбышэва і Вяліка-Летчанская НСШ, а даглядаць, ахоўваць, расціць кожнае дрэўца ніхто не жадае… Так і гіне марна дзяржаўная каштоўнасць”.
“ЛіМ”, 1955 год. Пра выданьні твораў М.Горкага на беларускай мове:
“Першыя кнігі вялікага пролетарскага пісьменніка былі выдадзены ў Мінску напярэдадні Кастрычніка і адразу пасля рэвалюцыі… Першы пераклад Горкага на беларускую мову (“Дзед Архіп і Лявонка”) з’явіўся яшчэ да рэвалюцыі ў Вільна (Вільна, выд. “Нашае нівы”, №5, 1910 г.). У 1925 годзе ў горадзе Клімавічы выйшла кніжка, якая змяшчала “Песню аб Сокале” і “Песню аб Буравесніку” ў перакладзе на беларускую мову… Усяго ў БССР выдана 68 кніг вялікага пісьменніка агульнай колькасцю ў 694.480 экземпляраў, з іх 54 кнігі на беларускай мове. Раман “Маці” выходзіў у Дзяржвыдавецтве 8 разоў, тры — на рускай мове і пяць разоў у перакладзе на беларускую мову”.
“Знамя юности”, 1985 год. Пра кнігу Сьвятланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”:
“Гэта кніга-памяць, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне з фашызмам, убачанай вачыма жанчын — яе ўдзельніц. Твор аб’яднаў надзвычай шчырыя, праўдзівыя, непадробныя расповеды былых мэдсясьцёр, санітарак, снайпэраў, лётчыц, зянітчыц, удзельніц партызанскага руху, антыфашыстоўскага падпольля, пра той незабыўны час — страшны і гераічны. Са старонак кнігі-дакумэнта жанчыны абвінавачваюць фашызм — мінулы, цяперашні і будучы”.