Ганна Соусь. Менск
У Менску плянуецца зьнесьці пяць тысячаў прыватных дамоў – гэта трэцяя частка прыватнага сэктару Менску. Праграма рэканструкцыя жылой сядзібнай забудовы сталіцы разьлічаная на 15 гадоў. На месцы прыватных дамоў будуць пабудаваныя 9-ці, 12-ці і 16-ціпавярховыя будынкі. Найперш зносу падлягае прыватнае жытло на вуліцах Дзяржынскага, Чыгуначнай, Арлоўскай і перакрыжаваньні вуліц Багдановіча і Някрасава. Як ставяцца да будучай рэканструкцыі жыхары дамоў прыватнага сэктару – як халупаў, так і шыкоўных катэджаў? Ці ўсе дамы прыватнага сэктару пойдуць пад знос? Пра гэта -- слухайце ў вечаровым эфіры Свабоды і чытайце пазьней на нашым сайце.