Юлія Шарова, Менск Толькі за апошні месяц насельніцтва набыло ў банках на 26 мільёнаў даляраў болей, чым здало ў абменьнікі. Спэцыялісты Нацбанку тлумачаць гэта “сэзонным фактарам”, хоць і гавораць, што для аднаго месяца такое адмоўнае сальда ў куплі-продажы валюты даволі высокае.
Калі быць дакладнымі, то сёлета ў траўні насельніцтва набыло больш за 256 мільёнаў даляраў, а прадало банкам – каля 230 мільёнаў. За першыя пяць месяцаў гэтага году беларусы набылі валюты на 31 адсотак болей, чым за такі самы пэрыяд летась. Такім чынам, за студзень-травень адмоўнае сальда куплі-продажу замежнай валюты склала 87,5 мільёнаў даляраў. Летась было крыху меней – 83,5 мільёна.
У Нацбанку кажуць, што гэта зьвязана з падвышэньнем дабрабыту насельніцтва – людзі сталі болей зарабляць ды адпаведна болей ашчаджаць. Як патлумачыў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў, у Беларусі ёсьць кансэрватыўная частка насельніцтва, якая прызвычаілася пераводзіць беларускія грошы ў даляры ці эўра ды ашчаджаць такім чынам. Да таго ж людзі сталі болей набываць тавараў за замежную валюту. Сэзонным фактарам называюць тое, што напярэдадні летніх адпачынкаў насельніцтва болей набывае валюты, бо едзе ў іншыя краіны – падвышэньне прыбыткаў таксама гэтаму спрыяе. Таму сытуацыя на валютным рынку цалкам стабільная, лічыць Анатоль Драздоў.
(Драздоў: ) "Усё адно гэта не па 300-400 мільёнаў за год, як было раней. Хоць за месяц гэта даволі шмат, больш, чым у апошнія год-два. Але ў любым выпадку гэта хутчэй за ўсё летні сэзон, я думаю, гэта зьвязана зь летнім сэзонам. Паглядзім па выніках году".
Эканаміст Валеры Дашкевіч такое тлумачэньне не адмаўляе, хоць і кажа, што сёлета “сэзонны фактар” уплывае на валютны рынак ня болей, чым штогод. На думку экспэрта, ня трэба таксама адмаўляць і падвышэньне дабрабыту насельніцтва. Але разам з тым беларусы відавочна меней давяраюць айчыннай валюце, лічыць спадар Дашкевіч. Працэнтная стаўка цягам апошніх месяцаў значна зьнізілася, захоўваць грошы ў банках стала ня гэтулькі выгадна, таму насельніцтва захоўвае іх у так званых “зялёных панчохах” ці ў замежных банках.
(Дашкевіч: ) "Магчыма, людзі чакаюць, што будуць нейкія зьмены. Рублёвыя ўклады сталі не такімі выгаднымі. Нехта чакае нейкіх зьменаў у нашай эканоміцы, у нашай сытуацыі ды пачынае пераводзіць беларускія рублі ў валюту. Усё ж такі больш надзейны сродак ашчаджэньня. Ня выключана, што набываюць валюту для таго, каб зрабіць ашчаджэньні за мяжой менавіта ў замежнай валюце. То бок, наш беларускі народ даволі асьцярожны, ён ня надта верыць Нацыянальнаму банку ці нашаму ўраду ў тым, што ў нас усё вельмі добра ды ўсё стабільна".