Надзя Старавойтава, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Ёсьць на Случчыне такое мястэчка – Семежава, тое самае, дзе пазамінулым стагодзьдзем жабракі ладзілі свой “прафэсійны” цэх і стваралі сваю засакрэчаную мову – арго. Мела гэтая арганізацыя свайго цэхмістра й надзвычай строгія правілы ўступу. Для пачатку трэба было мець “права на жабрацтва”: нейкую фізычную гану – ад нараджэньня ці здабытую. Тут прыгадваецца жахлівае Бядулева апавяданьне “Ашчасьлівіла”, у якім матка выкалала вочы свайму здаровенькаму немаўляці, бо гэта было адзінай гарантыяй, што людзі пашкадуюць яго ў нашым дзікім сьвеце й пададуць скарынку хлеба! Колькі журбы й гаркоты ў гэтым сюжэце!
Праўда, матэрыяльнае становішча кандыдата ня мела істотнага значэньня: з правам на жабрацтва ў цэх прымалі і бесхацінцаў, і даволі заможных людзей (апошняе нагадвае сучасныя забаўкі “новых рускіх”). Усе кандыдаты, заплаціўшы па 60 капеек, павінны былі вучыцца ў сапраўднага жабрака цягам шасьці гадоў, але за восем рублёў можна было й скараціць тэрмін. Перавод вучня ў таварышы адбываўся ўрачыста: на агульным сходзе ён казаў прамову, просячы блаславеньня, здаваў сур’ёзны іспыт на веданьне малітваў, жабрацкіх правілаў ды – самае галоўнае – спэцыяльнае мовы. Чытаеш усё гэта й думаеш – у Сарбону было прасьцей паступіць!
У сучасным Семежаве нічога не нагадвае пра самавітае жыцьцё нашых продкаў. Хіба толькі якая бабця папросіць абцерці відок, гэта значыць – памыць твар, па-расейску – сбросить маски. Маўляў, ці сапраўдны ты, чалавеча? Бо казалі ж па-старабеларуску: нішто так не амыляець, як парсуна чалавечаска (парсуна – твар). Так што wash yourself, шаноўнае спадарства, каб мы мелі насалоду бачыць рэальнае аблічча. Час абцерці відок!
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)