Алег Супрунюк, Берасьце Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў наведалі Берасьцейскі сьледчы ізалятар, каб перадаць некаторыя рэчы для былога дэпутата палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца.
Як паведаміў Ігар Маслоўскі, кіраўнік берасьцейскага аддзяленьня Беларускага Гэльсынскага камітэту, сярод перададзеных рэчаў былі некаторыя прадукты (яблыкі, апэльсіны, морква), якія могуць спатрэбіцца, калі спадар Скрабец усё ж вырашыць спыніць галадоўку.
Акрамя таго, для апазыцыйнага дзеяча берасьцейскія паплечнікі перадалі нядаўна выдадзеную кнігу Аляксандра Фядуты – палітычную біяграфію Аляксанда Лукашэнкі. Ніякіх заўвагаў на гэты конт супрацоўнікі ізалятару ня выказвалі і паабяцалі перадаць кнігу ў камэру, дзе знаходзіцца Сяргей Скрабец.