Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Мэмарыяльнаму музэю Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну споўніўся год. Ён быў адчынены летась, 18-га чэрвеня, якраз да 80-х угодкаў пісьменьніка. А напярэдадні, у 81-ы дзень народзінаў Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі зноў сабраліся сваякі, сябры і проста ўдзячныя чытачы ягоных твораў.
У вёсцы Бычкі, дакладней, у мэмарыяльным музэі Васіля Быкава я не была каля году. І, як на мой погляд, зь леташняга адкрыцьця там нічога не зьмянілася: нават драўляная новая хатка, адбудаваная паводле аўтэнтычнага праекту на месцы зьнесенай хаты сям”і Быкавых, зусім не пацямнела за зіму. Але за гэты час, кажа ўдава малодшага брата пісьменьніка і цяперашняя наглядчыца музэю Антаніна Быкава, тут пабывала вельмі шмат людзей – столькі, колькі ў Бычках, дзе сёньня жывуць усяго 23 чалавекі, ня бачылі ўжо даўно.
(Антаніна Быкава: ) "Прыяжджаюць! І школьнікі, што ў вандроўкі ходзяць, і з санаторыі “Лясныя азёры” аўтобуса тры, мусіць, былі. Зімой дык дарогу да нас занесла, неяк дабірацца было, а цяпер дык лета. Сястра Васіля стрыечная во прыехала, і пляменьніцы з мужамі. Сястра дык была тут і летась, а гэтыя маладзейшыя – упершыню. Многа, многа сюды хто езьдзіць!"
Акрамя сваякоў, у быкаўскім музэі сутрэліся ўчора прадстаўнікі віцебскага абласнога Таварыства беларускай мовы і культурна-асьветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, якім кіруе Ада Райчонак з Шаркоўшчыны. Проста ў музэі яны правялі імпрэзу, прысьвечаную Васілю Быкаву – віцебскі паэт Давід Сімановіч пачытаў вершы, бард Георгі Станкевіч зь Бешанковічаў прасьпяваў некалькі ўласных песень, старшыня абласной Рады ТБМ Іосіф Навумчык падараваў музэю ксэракопіі малюнкаў Васіля Быкава, якія, дарэчы, будуць уключаныя ў другое выданьне кнігі “Быкаў на “Свабодзе”, і некалькі фотаздымкаў з мінулагодняга адкрыцьця і сьвяткаваньняў 80-х угодкаў Васіля Быкава. Як і ў мінулым годзе, невялічкую экскурсію па мэмарыяльным музэі папрасілі правесьці сястру пісьменьніка, Валянціну Быкаву.
(Валяніна Быкава: ) "Так, мой брат. Гэта яшчэ пашукаць трэба такога брата! Такі ён быў добры, чулы, такі сумленны быў, што нават бяз сьлёз і гаварыць не магу пра яго.
Спадарыня Валянціна вельмі прачула распавядала пра свайго брата, згадвалі свайго земляка аднавяскоўцы, і музэйная “Кніга водгукаў” папоўнілася за ўчорашні дзень яшчэ дзесяткам надпісаў удзячных наведнікаў.
Летась у Бычкі прыяжджалі шматлікія прадстаўнікі дзяржаўных уладаў: і раённых, і абласных. Учора прадстаўнікоў улады не было. Вяскоўцы кажуць, што ня бачылі іх тут і цягам году. Зрэшты, як кажа дырэктар Вушацкага музэю, філіяй якога ёсьць музэй у Бычках, Мікалай Кірпіч, раённае начальства амаль перастала цікавіцца быкаўскім музэем ці не адразу пасьля адкрыцьця. Спачатку будаўніцтва прысьпешвалі, а цяпер нікога не хвалюе, што нефарбаваныя сьцены так і не апрацаваныя сродкам ад шашалю ды іншых шкоднікаў, і што другія рамы для вокнаў дагэтуль ня зробленыя. Цяпер раённае кіраўніцтва рыхтуецца да сьвяткаваньня 100-гадовага юбілею Петруся Броўкі, мэмарыяльны музэй якога таксама месьціцца ў Вушацкім раёне. Гэта філія менскага літаратурнага музэю. А што да пэрспэктываў музэю Васіля Быкава, то клопат пра гэта цалкам лёг на плечы вушацкіх “музэйшчыкаў” і перадусім дырэктара Мікалая Кірпіча.
(Кірпіч: ) "Як мы тут выкруцімся, я ня ведаю, але мы распрацавалі навуковую канцэпцыю і зробім экспазыцыю па Вушацкім пэрыядзе жыцьця Быкава – ад нараджэньня да таго часу, як ён паехаў адсюль вучыцца. Ёсьць добрыя матэрыялы, малюнкі Васіля Быкава, так што зробім!"
Дырэктар Вушацкага краязнаўчага музэю Мікалай Кірпіч мяркуе, што новая экспазыцыя ў музэі Васіля Быкава будзе адчыненая яшчэ праз год, мажліва, якраз да наступных угодкаў пісьменьніка.
Дзякуй, Браніслава. Наша карэспандэнтка Браніслава Станкевіч расказвала пра адзначэньне 81-х угодкаў зь дня нараджэньня Васіля Быкава на яго радзіме – у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну Віцебскай Вобласьці. А я нагадаю слухачам, што гэты месяц у нашым эфіры прысьвечаны Васілю Быкаву. Цяпер некалькі разоў на тыдзень гучыць перадача Аляксандра Лукашука "Лісты на Свабоду" пра яго перапіску з Васілём Быкавым. Сёньня ў вечаровым эфіры – чарговая перадача цыклю. А на гэтым тыдні прагучаць і некалькі перадачаў Сяргея Навумчыка, прысьвечаных апошнім тыдням Васіля Быкава. Першая перадача – заўтра.