RFE/RL Каляндар Свабоды – 17 і 18 чэрвеня. Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 17 і 18 чэрвеня.
17 чэрвеня ў 1793 годзе пачаўся Гарадзенскі сойм. Ён быў надзвычайным і стаў апошнім соймам Рэчы Паспалітай. А склікалі гэты тагачасны беларускі парлямэнт, каб ён зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Фактычна сойм мусіў ухваліць далучэньне беларускіх земляў да Расейскае імпэрыі, што ён і зрабіў, бо спадзяваўся, аддаўшы Беларусь Расеі, не аддаць Польшчу Прусіі. Аднак пазьней, пад націскам Прусіі, сойм згадзіўся і на анэксію польскіх земляў.
17 чэрвеня 1862 году на сьвет прыйшоў Яўстах Арлоўскі, беларускі гісторык і краязнаўца. Арлоўскі пісаў, галоўным чынам, пра гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Таксама сярод ягоных кніг – «Гарадзенская губэрня ў 1812 годзе» і «Гістарычны нарыс Гарадзенскай гімназіі».
17 чэрвеня 1890 году ў Менску адкрыўся новы гарадзкі тэатар. Ініцыятарам ягонае пабудовы стаў тагачасны менскі губэрнатар, князь Трубяцкой. Месца было абранае ў гэтак званым Аляксандраўскім сквэры, у непасрэднай блізкасьці ад рэзыдэнцыі менскіх архіяпіскапаў – Архірэйскага падвор’я. Гэтая акалічнасьць выклікала бурныя пратэсты з боку расейскага япіскапа Варлаама, якога непакоілі норавы прыхаджанаў. Між іншым, будынак таго тэатру стаіць у Менску й да сёньня, што праўда, у моцна зьмененым выглядзе. Цяпер у ім месьціцца Нацыянальны драматычны тэатар імя Янкі Купалы.
Цяпер – пра памятныя даты заўтрашняе суботы.
18-га чэрвеня 1806 году ў маёнтку Парэчча, што на Слонімшчыне, нарадзіўся Мiхал Валовiч. Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1831 году малады Валовіч браў чынны ўдзел у баявых апэрацыях. Пасьля паўстаньня яму ўдалося выехаць за мяжу. У Парыжы ён зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі. Тут, у эмігранцкіх колах, высьпявала ідэя новага паўстаньня супраць расейскае анэксіі. 19 сакавіка 1833-га году група паўстанцаў перайшла мяжу й распачала партызанскія дзеяньні. Валовіч, са сваім памочнікам Яцкевічам разгарнуў палітычны й збройны супраціў на Слонімшчыне. Але сілы былі няроўныя. Неўзабаве паўстанцы былі разьбітыя. 2 жніўня 1833-га году Міхал Валовіч быў павешаны ў Горадні.
18 чэрвеня ў 1957 годзе пакінуў гэты сьвет Вітольд Бялыніцкі-Біруля, адзін з найбольш славутых беларускіх мастакоў, майстар краявіду. Усё жыцьцё Бялыніцкі-Біруля прысьвяціў жывапісаньню Беларусі ў розных месцах і ў розны час году. У Бялынічах і Магілёве дзейнічаюць музэі мастака.
А яшчэ заўтра – дзень нараджэньня Пола Макартні, аднаго з двух "бітлоў", што засталіся ў жывых. Памятаеце, бітлоўскую песеньку “Калі мне будзе 64”? Дык у суботу Макартні спаўняецца 63 гады.