Юлія Цімашэнка абяцае рост замежных інвэстыцый

КІЕЎ: Прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што ейны ўрад будзе праводзіць рэформы, якія зробяць краіну больш прывабнай для замежных інвэстараў. З гэтай заявай яна выступіла на форуме прадпрыймальніцкіх колаў ў Кіеве. Паводле Цімашэнкі, урад ужо збалансаваў бюджэт і зьнізіў інфляцыю, а таксама зьменшыў бюракратычныя перашкоды ў прадпрыймальніцкай дзенйнасьці. Двухдзённая канфэрэнцыя разьлічаная на прыцягненьне замежных інвэстыцыяў ў эканоміку Ўкраіны.