БІШКЕК: Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Кіргізстану Курманбек Бакіеў асудзіў сёньняшнія беспарадкі, арганізаваныя прыхільнікамі былога прэзыдэнта Аскара Акаева. Ён заявіў, што дэманстрацыі былі фінансаваныя чалавекам, набліжаным да Акаева, і што ўлады гатовыя скарыстаць сілу дзеля навядзеньня законнасьці і парадку. Дэманстранты патрабавалі дазволіць бізнэсоўцу Барыктабасаву баляавацца на пасаду прэзыдэнта на выбарах 10 ліпеня. Выбарчая Камісія не зарэгістравала яго, паколькі ён нібыта мае казахскае грамадзянства.